Заключныя ўводныя ў першы дзень вучэнняў па грамадзянскай абароне на Дзятлаўшчыне інфармавалі аб пажары з пацярпелымі на Дварэцкім льнозаводзе.

Першай да тушэння ўмоўнага ўзрагання прыступіла пажарная дружына самога прадпрыемства, у распараджэнні якой ёсць аўтацыстэрна. Тым часам на месца прыбылі дзве брыгады хуткай дапамогі, чатыры пажарныя разлікі – па адным з Раготнаўскага, Новаяльнянскага ПАВЧ і два – з ПАВЧ № 1 горада Дзятлава, брыгада Дзятлаўскага РЭС, палявая кухня. 

Каардынаваў дзеянні ратаўнікоў асабіста начальнік Дзятлаўскага РАНС Сяргей Казушчык. Згодна з заданнем пажарныя тушылі ўмоўнае ўзгаранне месца складзіравання льнотрасты, прымяняючы розныя тэхнічныя сродкі, вынеслі чатырох пацярпелых з ачага пажару і перадалі медыкам. У сваю чаргу, работнікі аддзялення хуткай медыцынскай дапамогі Дзятлаўскай ЦРБ аказалі дапамогу пацярпелым адпаведна ступені цяжкасці траўмаў. Раптоўнай уводнай стала наступная: “У час тушэння пажару байцу РАНС стала кепска”, яна таксама была паспяхова адпрацавана.

Пасля завяршэння аперацыі спецыялісты Гродзенскага абласнога ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях на месцы падвялі папярэднія вынікі, высока ацанілі работу медыкаў і і пажарнай дружыны льнозавода, падзякавалі за работу ўсім удзельнікам вучэнняў. Пры гэтым былі абмеркаваны пытанні па выкананні ратаўнікамі каманд кіраўніцтва і ўзаемадзеянні экстранных службаў.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#МЧС #Дятловщина #учения

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Лета-2025. З пытаннямі – да журналіста
Візіт дабрыні

Візіт дабрыні

17 июня, 2025
ГрадусПлюс. Дзе зарадзіць электрамабіль?

Похожие публикации