У асенне-зімовы сезон Дзятлаўскі раён традыцыйна становіцца месцам прыцягнення для аматараў палявання не толькі з Беларусі, але і з-за мяжы.
Турыстычны інфармацыйны цэнтр рады паведаміць аб пачатку месяца паляўнічага турызму, якім аб’яўлены лістапад, і запрашае гасцей ацаніць багацце нашых лясоў і камфорт паляўнічага комплекса ў аграгарадку Вензавец. Паляўнічыя ўгоддзі Дзятлаўскага лясгаса займаюць салідную плошчу – больш за 45 тысяч гектараў, пераважная частка якіх пакрыта лясамі, што з’яўляюцца домам для ўнушальнай папуляцыі капытных: высакародных аленяў, ласёў, еўрапейскіх ланяў, казуляў. Для аматараў футравага промыслу і птушынага палявання таксама знойдзецца занятак па душы: на Дзятлаўшчыне водзяцца бабры, лісы, зайцы, а на пралётах – вадаплаўная і баравая дзічына. Гасцям, якія цэняць не толькі запал, але і камфорт, Дзятлаўскі лясгас прапануе ўтульны адпачынак у доміку паляўнічага. Ён знаходзіцца ўсяго за адзінаццаць кіламетраў ад райцэнтра, у аграгарадку Вензавец, што робіць яго даступным для гасцей. Комплекс разлічаны на гасцяванне невялікай групы і забяспечаны ўсім неабходным: ад абстаўленай кухні і душавых да спадарожнікавага тэлебачання і месца для барбекю. Пасля насычанага дня на паляванні адпачывальнікі могуць падмацаваць сілы ў лазні, аматары цішыні – прагуляцца па экалагічнай сцежцы і паназіраць за жыхарамі лесу ў іх прыродным асяроддзі.
Паляўнічы турызм на Дзятлаўшчыне пастаўлены на сур’ёзную аснову: лясгас прапануе поўны спектр паслуг: ад арганізацыі індывідуальных і калектыўных тураў (загоннае паляванне, паляванне з падыходу або засады) да афармлення ўсіх неабходных дакументаў. Вопытныя егеры дапамогуць гасцям падрыхтаваць месца палявання і забяспечаць суправаджэнне, а для замежных турыстаў прадугледжана дапамога ў афармленні дазволаў на часовы ўвоз і вываз паляўнічай зброі, а таксама ветэрынарных сертыфікатаў на трафеі.
Наш інфармацыйны цэнтр працуе, каб зрабіць ваша падарожжа на Дзятлаўшчыну максімальна зручным. Мы прадастаўляем даведачную інфармацыю аб рабоце паляўнічага комплексу, дапамагаем з планаваннем маршруту і расказваем аб іншых славутасцях раёна, якія варта наведаць у вольны час. Чакаем вас па адрасе: г. Дзятлава, вул. Леніна, 18, каб. 101.
Адкрыйце для сябе Дзятлаўшчыну – край з багатымі паляўнічымі традыцыямі і гасціннай атмасферай.
Аляксей КІВУЛЯ,
дырэктар Дзятлаўскага раённага турыстычнага інфармацыйнага цэнтра
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае
У другой палове дня ў райвыканкаме практычную частку мерапрыемства змяніла пасяджэнне выязной калегіі ўпраўлення культуры…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведаў…
Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью французскому журналу Le Point 17 ноября высказался о роли…
Перечень заготовителей и объемы поставок (закупок) сельскохозяйственной продукции и сырья для республиканских государственных нужд на…
Вопрос: Будет ли иметь право на дополнительную профессиональную пенсию в системе профессионального пенсионного страхования (далее…