Як праверыць, ці інтэрнэт-магазін сапраўдны?

Ажыццяўленне пакупак анлайн для беларусаў стала звычайным. У інтэрнэт-прасторы ёсць вялікі выбар магазінаў.

Як праверыць іх на сапраўднасць і не пацярпець ад махляроў, расказала следчы раённага аддзела Следчага камітэта Анастасія Сідаровіч:

– Людзям зручна заказваць пакупкі з дому анлайн. У інтэрнэце прасцей выбраць тавар, які патрэбен. Аднак, акрамя папулярных інтэрнэт-магазінаў, такіх як Wildberries і Ozon, існуюць інтэрнэт-магазіны ў сацыяльных сетках. Найбольш папулярнымі месенджарамі для пакупак з’яўляюцца Instagram і Telegram, дзе можна набыць любыя тавары, пачынаючы ад адзення і заканчваючы тэхнікай.

Інтэрнэт-магазіны з заніжанымі ў параўнанні з рыначным коштам цэнамі – адна з прыкмет махляроў у сетцы. Каб упэўніцца ў іх сапраўднасці, неабходна перайсці на сайт “Правер.Бел” і ўпісаць “user name” такой гандлёвай анлайн-пляцоўкі ў пошукавы радок. Калі звесткамі пра такі магазін “Правер.Бел” не валодае, то можна паведамляць для правядзення далейшай праверкі на махлярскія дзеянні.

Следчы камітэт нагадвае дзятлаўчанам пра неабходнасць быць уважлівымі і абачлівымі ў інтэрнэце: не купляць тавары ў сумніўных інтэрнэт-магазінах, не перадаваць грошы зламыснікам, а пра ўсе спробы падману тэрмінова інфармаваць міліцыю на нумар 102.

Ірына СТЫРНІК    

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Распускае кулакі – звяртайцеся па дапамогу

Пракуратурай Дзятлаўскага раёна па хадайніцтве раённага аддзела Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа за нанясенне лёгкага…

51 минута ago

На каго палююць і дзе адпачываюць на Дзятлаўшчыне?

У асенне-зімовы сезон Дзятлаўскі раён традыцыйна становіцца месцам прыцягнення для аматараў палявання не толькі з…

1 час ago

Гимназисты в гостях у спасателей

В период осенних каникул одними из первых пожарную аварийно-спасательную часть №1 города Дятлово посетили воспитанники…

1 час ago

Более 11 млн тонн зерна с учетом рапса и кукурузы намолотили в Беларуси

В Беларуси в сельскохозяйственных организациях и крестьянско-фермерских хозяйствах намолочено зерновых с учетом рапса и кукурузы…

16 часов ago

Ключы ад мікрааўтобуса для пансіяната “Колас”

Каля сцен Брэсцкай крэпасці ў час урачыстай цырымоніі з удзелам намесніка міністра працы і сацыяльнай…

16 часов ago

Ко Дню Октябрьской революции в Дятлово отремонтируют памятник В. И. Ленину

https://www.youtube.com/embed/mw7bQRrM9ZY Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

16 часов ago