У індустрыяльным парку “Вялікі камень” з 4 па 9 чэрвеня працуе 34-я Міжнародная спецыялізаваная выстава “Белагра-2024”, якая традыцыйна праходзіць у рамках Беларускага аграпрамысловага тыдня.

Мерапрыемства наведалі прадстаўнікі раённай улады і кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў Дзятлаўшчыны. Аб тым, як прайшла паездка, расказаў першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віталій Шулейка:

– Выстава “Белагра-2024”, як заўжды, прыемна ўразіла: шмат карыснай інфармацыі, інавацый, пазітыўных уражанняў, многа тэхнікі, цікавых навінак. Кіраўнікі гаспадарак нашага раёна не проста прыглядваліся да мадэляў, якія іх зацікавілі, але і правялі плённыя перагаворы аб папаўненні машынна-трактарнага парку прадпрыемстваў. У бліжэйшы час чакаюцца выпрабаванні новых мадэляў на базе Дзятлаўскага раёна: будзем асвойваць бессцярнёвую тэхналогію пасеву “No-Till”. Дзякуючы заключаным дамоўленасцям стане магчымым у бліжэйшы час набыць для ААТ “Дварэц-Агра” сучасную касілку-плюшчылку “КПР-9”. Надзвычай цікава на выставе была прадстаўлена меліярацыйная тэхніка, дырэктар Дзятлаўскага ПМС Віктар Адамчык узяў на заметку для работы некаторыя мадэлі. Паездка атрымалася выніковай для жыллёва-камунальнай гаспадаркі раёна: разгледзелі варыянты набыцця сучаснай мадэлі машыны для прыбірання горада. На падыходзе ў беларускіх вытворцаў новая лінейка такога транспарту, першыя мадэлі яны гатовы пратэсціраваць на Дзятлаўшчыне.

Наталля АВЯРЧУК

Фота прадастаўлены ўдзельнікамі выставы

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации