17 жніўня на базе сельгасарганізацый Дзятлаўскага раёна праходзіць абласны семінар-нарада на тэму: “Вынікі работы ў жывёлагадоўлі за сем месяцаў 2018 года і навядзенне парадку на сельскагаспадарчых аб’ектах”.У яго рабоце прымаюць удзел кіраўнікі і спецыялісты абласных службаў  і арганізацый, начальнікі райсельгасхарчаў, іх намеснікі па жывёлагадоўлі і раслінаводстве, галоўныя ветэрынарныя дактары і іншыя вядучыя спецыялісты з Дзятлаўскага, Воранаўскага, Лідскага, Ашмянскага, Карэліцкага, Астравецкага, Смаргонскага, Навагрудскага і Іўеўскага раёнаў. Узначаліў семінар-нараду першы намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Іван Жук.

Пачатак сустрэчы адбыўся на базе ААТ “Граніт-Агра”. Іван Алейзавіч пазнаёміў удзельнікаў мерапрыемства з ходам сустрэчы, парадкам фарміравання рабочых груп, акрэсліў канкрэтныя накірункі ў арганізацыі работы. Асноўныя задачы семінара – вывучэнне эфектыўнасці работы жывёлагадоўчых аб’ектаў, пытанняў арганізацыі вытворчасці прадуктаў жывёлагадоўлі, наведванне мехмайстэрняў і расліннаводчых аб’ектаў. Пільная ўвага будзе нададзена навядзенню парадку на сельскагаспадарчых аб’ектах раёна.

 

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ
Вольга ЮШКЕВІЧ

About Author
administrator
View All Articles

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации