У Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт, прысвечаны настаўнікам – людзям, якія аддаюць сваім вучням новыя міры і гарызонты, даюць шанц на цудоўную будучыню.

У гэты дзень за мудрасць, гарачае настаўніцкае сэрца падзякавалі ветэранам сістэмы адукацыі раёна.

35 гадоў працуе ў школе Святаслаў Буяк, кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Казлоўшчынскай сярэдняй школы. Ён падзяліўся з калегамі сакрэтамі свайго прафесійнага майстэрства.

З найлепшымі пажаданнямі з нагоды прафесійнага свята да настаўнікаў звярнуўся старшыня Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі:

– Лёс кожнага грамадзяніна нашай краіны ў значнай меры залежыць ад ведаў, педагагічнага дара, чалавечых якасцяў настаўніка. У сэрцы кожнага з нас жыве памяць пра любімага педагога, чыя падтрымка і мудрая парада дапамаглі паверыць у сябе і выбраць правільную дарогу ў жыцці. Мы ўдзячныя вам, нашы дарагія настаўнікі, ветэраны педагагічнай працы за самаадданую работу, цяпло і любоў, якія вы шчодра аддавалі і аддаяце вучням. Выказваю ўдзячнасць усім педагогам раёна за штодзённую карпатлівую працу. Жадаю моцнага здароўя, новых творчых поспехаў.

Ганаровыя граматы Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Станіслававіч уручыў Іне Дзедавай, Валянціне Белашэвіч, Таццяне Кулеш, падзячныя пісьмы – Людміле Ляпко, Таццяне Літвінскай, Сяргею Гузоўскаму, Раісе Ганчарэвіч. Дыплом Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў атрымала Аксана Афанасенкава, Ганаровую грамату раённага Савета дэпутатаў – Таццяна Ваніслаўчык, Алена Грэсь, Валянціна Кушаль, падзячныя пісьмы – Ігар Данільчык, Наталля Ліцкевіч.

Яшчэ зусім нядаўна прымалі ў педагагічную сям’ю раёна маладых спецыялістаў, а сёння яны смела, крэатыўна і ўпэўнена заяўляюць пра сябе як неардынарныя і творчыя асобы. Перад старэйшымі калегамі выступіла каманда “Дзятлаўскі рэзерв”, якая паспяхова прадставіла наш раён на абласным фестывалі КВЗ “Гумар у прафесіі”.

Падзякавала калегам за прафесіяналізм, самааддачу, пажадала ніколі не спыняцца на дасягнутым, пакараць самыя складаныя вяршыні і перамагаць начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Марына Лашкоўская. Яна ўручыла заслужаныя ўзнагароды. Нагрудны знак “Выдатнік адукацыі” атрымала Алена Чайкоўская, Ганаровыя граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь – Кацярына Гайдук, Аксана Роўба, Алена Саўчыц, Ганаровыя граматы галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама – Святлана Малышка, Святлана Салаўёва, граматы – Алена Круглова, Аляксандр Нічыпаровіч, Людміла Піваварчык. Граматамі аддзела адукацыі райвыканкама ўзнагароджаны Вольга Быстрова, Людміла Варабей, Наталля Курэц, Марына Паўлючык, Таццяна Пышко, Аляксандр і Марына Русаўскія, Тамара Сербін, Юлія Сіняк, Ніна Трафімчык, Святлана Цілігузава, Людміла Шаркут, Кацярына Губко, Валерый Ішчанка, Вераніка Няволіна, Карына Юшкевіч.

Бурнымі апладысментамі павіталі Марыю Раеўскую, якая ў 2025 годзе занесена ў Кнігу гонару маладых спецыялістаў сістэмы адукацыі Гродзенскай вобласці, і Марыну Лашкоўскую, якая ў рамках абласнога ўрачыстага мерапрыемства, прысвечанага Дню настаўніка, была ўзнагароджана граматай абласнога аб’яднання прафсаюзаў.

З падарункамі для актывістаў ад раённай арганізацыі “Белая Русь” на сцэну выйшаў яе старшыня Вадзім Бялятка. Узнагароды атрымалі Аляксандра Іванова, Антаніна Каўцэвіч, Святлана Ранцэвіч, Алена Яблонская, Вольга Якаўчык.

Вераніка Фабішэўская, Анастасія Калесніковіч, Карына Папко, Ганна Угрыновіч атрымалі святочныя падарункі ад першага сакратара раённай арганізацыі ГА “БРСМ” Кацярыны Хілімончык.

Далучылася да віншаванняў старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Тамара Юранкова і ўручыла падарункі Святлане Навагран, Ірыне Уласевіч, Жанне Жых, Наталлі Дораш, Алесе Маркевіч, Наталлі Сідорчык.

Божай дапамогі ў нялёгкай і адказнай працы пажадалі настаўнікам іерэй Іаан Кісель і ксёндз-пробашч Андрэй Лішко.

Прыемным сюрпрызам для педагогаў Дзятлаўшчыны сталі кветкі ад старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага.

Яшчэ адзін цудоўны падарунак для іх – выступленне вядомага беларускага спевака і кампазітара Ігара Аксюты.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации