Настаўнік мой, ты шлях мне паказаў, 
Да ведаў, да прафесіі, да шчасця,  
Наставіў, светач мне ў рукі даў,  
Каб я змагла прайсці ўсе напасці. 
 
Выпрабаванні лёсу, багны, змрок, 
Гады ліхія цяжкіх дзевяностых,  
І выстаяць, і чалавекам стаць, 
Хоць і было так скрушна і няпроста. 
 
Жыццё кідала скрыва і наўскось
І зводзіла то з цемрай, то са светам,
Але заўсёды помніла тваё:
“Цярпенне – за зімою будзе лета”.
 
Настаўнік мой, ты там, у гарадку, 
Дзе плешчацца Вялля аб стромы бераг, 
Немалады, але жывы душой,
Любоўю вечнай, спадзяваннем, верай. 
 
Не бачыліся мы з табой даўно,
Але ты помніш нас, я гэта знаю.
Кастрычніцкай нядзелькай, як заўжды,
 Альбом свой школьны соты раз гартаеш.

Алена АБРАМЧЫК 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации