Мы ўдзячны за мірную і светлую будучыню, мы памятаем

Дзятлаўчане прадаўжаюць збіраць манеты на будаўніцтва трэцяга памятнага знака “Жывая памяць удзячных пакаленняў” да юбілею Вялікай Перамогі і ў памяць аб героях Айчыны ўсіх часоў.

Ірына Камарова, галоўны рэдактар раённай газеты “Перамога”:

– Сёння калектывам рэдакцыі мы ўнеслі ўклад у агульную добрую справу. Гэта яшчэ адна магчымасць ушанаваць памяць герояў Вялікай Айчыннай вайны, выказаць захапленне іх неймавернай мужнасцю і адвагай, а таксама падзякаваць ім за тое, што жывем мірна, спакойна і шчасліва. Акцыя аб’ядноўвае, а адзінства – гэта стваральная сіла.

Арганізацыі і прадпрыемствы раёна актыўна далучаюцца да патрыятычнай акцыі.

Па факце. Праект “Жывая памяць удзячных пакаленняў” ініцыяваны ў 2021 годзе фондам грамадскага дзеяча, паралімпійца і матывацыйнага спікера Аляксея Талая. Сутнасць у тым, каб у трох гарадах — Мінску, Брэсце і Маскве — усталяваць тэматычныя скульптурныя кампазіцыі, якія сталі б сімвалам падзякі і павагі да несмяротнага подзвігу савецкага народа. З дапамогай конкурсу эскізаў, праведзенага Міністэрствам культуры Беларусі пры ўдзеле пасольства Расіі, вызначылі знешні выгляд помніка – прабітае асколкамі франтавое пісьмо-трохвугольнік і побач бронзавае дрэва. І калі пісьмо – гэта даніна мінуламу, то дрэва – сімвал пераемнасці пакаленняў і светлай будучыні.

Аўтар ідэі – народны мастак Беларусі Уладзімір Слабодчыкаў. Для першага манумента ў агульнай складанасці сабралі больш за 130 тысяч манет, якія выкарыстоўвалі для сплаву. Удзел у акцыі тады прыняў і Аляксандр Лукашэнка, перадаўшы манеты ад сваёй сям’і. Акрамя таго, грамадзяне, у якіх не было савецкіх манет, але мелася жаданне ўнесці ўклад у стварэнне помніка, змаглі ахвяраваць грашовыя сродкі. Манумент усталявалі і адкрылі ў 2022 годзе ў мінскім парку Перамогі. Да стварэння другой скульптуры прыклалі руку звыш паўмільёна сем’яў з Беларусі і Расіі. У 2024-м яна ўпрыгожыла Кобрынскае ўмацаванне Брэсцкай крэпасці, размясціўшыся па суседстве з Рэспубліканскім цэнтрам патрыятычнага выхавання моладзі.

У год 80-годдзя Вялікай Перамогі эстафету па ўстаноўцы трэцяга помніка прымае горад-герой Масква. Для гэтага манумента зараз ідзе збор манет і грашовых сродкаў, які аб’яднаў беларусаў і расіян.

У межах акцыі “Жывая памяць удзячных пакаленняў” у кожнага дзятлаўчаніна ёсць магчымасць зрабіць свой уклад ва ўвекавечанне подзвігу пакалення пераможцаў і матэрыяльнае ўвасабленне гістарычнай памяці.  Спецыяльныя ёмістасці для збору манет усталяваны ва ўстановах адукацыі, адміністрацыйных будынках  арганізацый Дзятлаўшчыны. Акцыя прадоўжыцца да 11 красавіка 2025 года.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#акция #нашалепшае #нашелучшее

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

1 час ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

2 часа ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

19 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

20 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

22 часа ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

22 часа ago