Футбольны мяч – іх сябар

Юныя футбалісты Дзятлаўшчыны пад кіраўніцтвам трэнера Уладзіміра Ганчара жывуць гэтай гульнёй, вераць у каманду і сябе, паказваюць яркія перамогі на спаборніцтвах рознага ўзроўню. У капілцы іх нядаўніх дасягненняў – перамога на абласной спартакіядзе па міні-футболе.

У час чарговай футбольнай трэніроўкі моладзі на стадыёне “Колас” пагутарылі з трэнерам і ўдзельнікамі каманды пра захапленне спортам, сённяшнія праекты і планы на будучыню.

 Уладзімір Ганчар, трэнер Дзятлаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы:

– З гэтай камандай я займаюся чацвёрты год, уваходзяць у яе школьнікі 2012-2014 гадоў нараджэння. Кожны год мы ўдзельнічаем у разнастайных турнірах. Летась у спартакіядзе Гродзенскай вобласці сталі другімі з невялікім адрывам ад лідара і ў гэтым годзе ўзялі ўпэўнены рэванш: не прайгралі ніводнай гульні, прапусцілі толькі тры мячы. Усе ўдзельнікі каманды вельмі дружныя, падказваюць адзін аднаму. Калі ў некага нешта не атрымліваецца, дапамагаюць. Гэта адзін з важных складнікаў поспеху, акрамя рэгулярных трэніровак.

– У якіх праектах можна будзе пабачыць нашы каманды ў бліжэйшы час?

– З 1 красавіка стартуем з дзяўчынкамі ў рэспубліканскім чэмпіянаце “Ліга WOW”, дзе ўдзельнічаюць 44 каманды, у нашай падгрупе сапернікі з Гродна і Мінска. У красавіку ў Дзятлаве адкрываюцца спаборніцтвы рэспубліканскай “Талент-лігі” сярод юнакоў 2012-2013 гадоў нараджэння, будзем дома прымаць каманду “Нёман”. У Дзятлаве пройдзе чацвёрты сезон праекта “Чэмпіён” пры падтрымцы Беларускай федэрацыі футбола, які стане абласным: акрамя дзвюх нашых каманд, у ім возьмуць удзел Навагрудак, Скідзель, Шчучын, Ваўкавыск. Яшчэ нашы юныя футбалісты паўдзельнічаюць у акцыі “Прывітанне, сябра, футбольны мяч!”, які пройдзе ў дашкольных установах адукацыі раёна з мэтай зацікавіць дашкольнікаў гэтай гульнёй. Яны будуць паказваць майстар-класы і расказваць, як самі прыйшлі ў гэты від спорту.

Цімафей Нічыпаровіч, выхаванец Дзятлаўскай ДЮСШ, варатар каманды:

– Займаюся футболам ужо чацвёрты год. Пачалося ўсё з таго, што прыйшоў за кампанію з сябрам на стадыён “Колас”, калі ён трэніраваўся, я таксама захацеў і папрасіў узяць мяне ў каманду. Трэніруюся амаль кожны дзень, заўсёды ахвотна. Уся каманда – мае сябры, надзейныя таварышы, таму заўсёды чакаю сустрэчы з імі. Думаю, што самае важнае для поспеху ў футболе – гэта дысцыпліна: трэба не прапускаць трэніроўкі, не спазняцца, выконваць рэжым і верыць у каманду. Мая мара – стаць прафесійным гульцом каманды “Рэал Мадрыд”, а пачаць можна ў гродзенскім “Нёмане”.

Паліна Літавар, выхаванка Дзятлаўскай ДЮСШ, адзіная дзяўчынка ў камандзе:

– У мяне многія сябры, аднакласнікі займаліся футболам, і я таксама захацела паспрабаваць. Першы раз прыйсці на трэніроўку мяне падгаварыў мой таварыш, і ўсё атрымалася, мяне добра прынялі. Удзельнічаю ў камандах і з дзяўчынкамі, і з хлопцамі, разам выступаем на спаборніцтвах. Трэці год у камандзе на пазіцыі паўабаронцы. Тата з мамай падтрымліваюць маё захапленне. Бачу сваю будучыню ў гэтым відзе спорту. Сёлета я ўжо ездзіла на прагляды ў рэспубліканскае вучылішча алімпійскага рэзерву ў горад Мінск, дзе мне сказалі, над чым яшчэ трэба папрацаваць, каб паступіць у яго. Мару аб поспехах у вялікім спорце, выступаць за зборную Беларусі па футболе на міжнародных спаборніцтвах.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#спорт #футбол #нашалепшае #нашелучшее

administrator

Recent Posts

Мероприятия по профилактике ящура

Ящур КРС – это вирусное, контагиозное заболевание крупнорогатого скота, заразное и для человека. Ящур или…

41 минута ago

Православные верующие празднуют Успение Пресвятой Богородицы

Православные верующие сегодня отмечают один из великих двунадесятых праздников - Успение Пресвятой Владычицы нашей Богородицы…

2 часа ago

Отвечает участковый. Схемы обмана постоянно совершенствуются

Вопрос: как защитить себя от интернет-мошенничества? Отвечает старший участковый инспектор милиции Александр Скворчинский: – Мошенники…

2 часа ago

Выгодная подготовка к новому учебному году вместе с официальными дилерами А1!

До начала учебного года осталось совсем немного времени, а значит, сейчас самое время подготовиться к…

2 часа ago

ПРО:Безопасность. Топите печь правильно

27 августа в агрогородке Солы Сморгонского района произошел несчастный случай – при розжиге печи получил…

3 часа ago

Вытокі: малая радзіма

У рамках дзейнасці грамадска-палітычнага цэнтра раённага аддзялення Гродзенскай вобласці Беларускай партыі “Белая Русь” пад кіраўніцтвам…

17 часов ago