У рамках маштабнай еўрапейскай падзеі, жывучы далёка ад сталіцы, дзе праводзяцца II Еўрапейскія гульні, не хочацца заставацца ўбаку, таму ў Гезгалаўскім яслі-садзе прайшлі дзіцячыя алімпійскія гульні: са сваім лісяняткам Лесікам, алімпійскім агнём, з рознымі відамі спартыўных спаборніцтваў.

Арганізавалі гэтае спартыўнае мерапрыемства кіраўнік фізічнага выхавання А. Я. Богінь  і выхавальнік дашкольнай адукацыі І. У. Красоўская, якія і летам стараюцца цікава арганізаваць вольны час дзяцей, далучыць іх да падзей, якія адбываюцца ў краіне.

На тэрыторыі ясляў-сада панавала святочная атмасфера. Гэтаму садзейнічала адпаведная музыка, плакаты з рэквізітамі Еўрапейскіх гульняў, актыўныя балельшчыкі, суддзі, уласны фотакарэспандэнт, які на хаду паспяваў фатаграфаваць «гістарычныя» моманты важнай падзеі.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел чатыры пары дзяўчынак і хлопчыкаў старэйшага дашкольнага ўзросту. Дзецям было прапанавана паўдзельнічаць у наступных відах спаборніцтваў: «Гімнастычныя практыкаванні з мячамі», «Гімнастычныя практыкаванні з абручамі», «Барацьба», «Стральба мячамі ў цэль», «Бег на кароткія дыстанцыі», «Язда на самакаце», «Бег з перашкодамі», «Баскетбол».

На нашых алімпійскіх гульнях разыгрываліся тры камплекты ўзнагарод.

У выніку на п’едэстале аказаліся тры дзяўчынкі і тры хлопчыкі.

Медалі за 1-е месца дасталіся Віялеце Каско  і Ігару Будкевічу,

за 2-е месца – Дамініцы Кулеш  і Макару Лыкаву,

за 3-е месца – Алісе Аніскевіч  і Максіму Маркушэўскаму.

Колькі радасці, шчасця і гонару адчулі юныя пераможцы гульняў, амаль як сапраўдныя дарослыя спартсмены! А юныя балельшчыкі іх падтрымлівалі.

Галіна Гаўрош,
педагог сацыяльны

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации