У Гезгалаўскім дзіцячым садзе гэты дзеньпачаўся з урачыстай лінейкі з уздымам Дзяржаўнага сцяга і выкананнем Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Педагогі раскрылі дзецям паняцце “адзінства”, пазнаёмілі з гісторыяй свята, замацавалі ўяўленні аб дзяржаўных і прыродных сімвалах Рэспублікі Беларусь. У гульні “Падбяры слова” выхаванцы падарылі “словы-кампліменты” сваёй радзіме: прыгожая, моцная, мірная, працавітая, зялёная, дружная.

З асаблівым пачуццём гонару за сваю краіну чыталі дзеці вершы аб прыродзе роднага краю і сваёй краіне, гулялі ў беларускія народныя гульні.
Напрыканцы мерапрыемства яны размясцілі каля карты Беларусі белых галубоў – сімвал міру і сяброўства.

У Гезгалаўскай сярэдняй школе імя М. І. Нядзеліна прайшла ўрачыстая лінейка “Разам будуем будучыню”. Затым школьнікі наведалі ўрокі, прысвечаныя адзінству і дружбе, павазе і сумеснай працы дзеля росквіту і дабрабыту Радзімы. Актыў піянерскай дружыны і пярвічнай арганізацыі ГА “БРСМ” запісалі відэавіншаванне ў рамках раённага віншавальнага марафону “Мы сілай адзінай моцныя!”.

У Новаяльнянскім дзіцячым садзе прайшло святочнае мерапрыемства “Мы адзіныя і мы непераможныя”. Яно пачалося з урачыстага адкрыцця, дзе дзеці пачулі гісторыю ўзнікнення свята і даведаліся пра важнасць згуртаванасці народа і яго еднасці. Выхаванцы выконвалі народныя песні і танцы, дэманструючы разнастайнасць беларускай культуры.

Былі арганізаваны таксама гульні і спаборніцтвы, накіраваныя на развіццё каманднага духу і ўмення супрацоўнічаць адзін з адным.
Вучні 7-х класаў гімназіі № 1 горада Дзятлава наведалі мерапрыемства “Адзінства. Памяць. Беларусь”, якое прайшло ў Дзятлаўскім краязнаўчым музеі.

У цэнтры ўвагі яго было правільнае разуменне важнасці свята не толькі з пункту гледжання гісторыі, але і сучаснасці. Мерапрыемства спрыяла фарміраванню ў вучняў паважлівага стаўлення да дзяржаўнага свята – Дня народнага адзінства, актыўнай жыццёвай пазіцыі, усведамленню імі прыналежнасці да беларускага народа, аб’яднанага агульнай гісторыяй і традыцыямі, а таксама выхаванню ў іх грамадзянскасці, патрыятызму, адказнасці і гатоўнасці дзейнічаць на карысць сваёй Радзімы.
Падрыхтавала Таццяна САНЮК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga