У чат-бот газеты “Перамога” паступіла пытанне ад аматара футбола, які цікавіцца работай стадыёна “Колас”.

Дзятлаўчанін пытаецца:

– Я аматар футбола, пастаянна хаджу на гульні на стадыён “Колас”. Падкажыце, чаму ніколі не адчыняюць цэнтральны ўваход на стадыён, нават на матчы рэспубліканскага значэння і фестывалі? Заўсёды працуе толькі адзін уваход з боку аўтастаянкі, гэта не вельмі зручна.

Адказ на гэта пытанне даў загадчык сектара спорту і турызму райвыканкама Дзмітрый Ёда:

– Закрыццё цэнтральных варотаў стадыёна “Колас” на час правядзення дамашніх матчаў чэмпіяната рэспублікі ў другой лізе абумоўлена патрабаваннямі да бяспекі грамадзян, якія прыходзяць бавіць час на стадыёне. На сёння іх колькасць адначасова не перасягае 200 чалавек. Перад кожным такім мерапрыемствам работнікі аховы правапарадку сочаць за тым, каб наведвальнікі масавых мерапрыемстваў не праносілі на стадыён зброю або іншыя небяспечныя рэчы. Пракантраляваць бяспеку грамадзян прасцей, сканцэнтраваўшы ўвагу на адным уваходзе. У іншых сітуацыях цэнтральны ўваход на стадыён можа быць адчынены або зачынены па рашэнні арганізатараў мерапрыемстваў.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации