Прадстаўнікі Раклевіцкага дзіцячага сада-базавай школы, КСУП “Русь- Агра” і Раклевіцкага дома культуры правялі творчае свята да Міжнароднага дня сям’і.
У танцавальнай зале ўстановы культуры гасцей чакалі “салодкія” столікі, чароўная музыка і святочнае ўбранства. Усіх віталі юныя артысты Раклевіцкага дзіцячага сада-базавай школы. Яны падрыхтавалі для ўдзельнікаў музычнага кафэ вялікую канцэртную праграму. Прыгожыя мілагучныя песні, захапляючыя танцы, гульні і конкурсы выклікалі ў прысутных радасць – госці не адводзілі вачэй ад дзяцей. А цікавая танцавальна-забаўляльная праграма і музычныя нумары ў выкананні дарослых удзельнікаў свята яшчэ больш узнімалі настрой.
Пройдзе невялікі прамежак часу і за “салодкія” столікі пакліча музычнае кафэ “Летняе”.
М. А. СЕРБІН,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Раклевіцкага дзіцячага сада – базавай школы
Стоит почитать:
Суд Ленинского района Гродно рассмотрел уголовное дело о коррупционном преступлении в отношении заместителя директора филиала…
Сегодня председатель облисполкома Юрий Караев и помощник Президента – инспектор по Гродненской области Константин Бурак…
У палатачным летніку “Экатурыст” Круцілавіцкай базавай школы прайшла піянерская эстафета для адпачывальнікаў 11-13 гадоў. Дзве…
Национальное агентство по туризму объявляет Национальный конкурс «Вобраз Беларусі. Позірк і адкрыццё» по созданию концепции…
У раённым выканаўчым камітэце пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі з удзелам начальніка аддзела…
На заседании облисполкома под руководством главы региона Юрия Караева обсудили «горячую» тему уборочной кампании, которая…