На Дзятлаўшчыне абраны новы састаў дэпутатаў вучнёўскай палаты моладзевага савета VIII склікання пры Дзятлаўскім раённым Савеце дэпутатаў.

Як расказала каардынатар дзейнасці гэтага моладзевага органа Ірына Мішчанка, цяпер у яго ўвайшлі 24 чалавекі. Усе яны навучэнцы 9-10 класаў установаў адукацыі нашага раёна.

У рамках выбараў кожны кандыдат прадставіў сваю перадвыбарную праграму, падрыхтаваў лістоўкі і іншыя матэрыялы для інфармавання выбаршчыкаў.

Галасаванне праходзіла на выбарчых участках, арганізаваных у школах раёна, што дазволіла максімальна зручна і празрыста правесці гэты працэс.

Новы састаў вучнёўскай палаты будзе прадстаўляць інтарэсы моладзі раёна, удзельнічаць у абмеркаванні важных пытанняў і ініцыятывах, скіраваных на развіццё адукацыйнага і сацыяльнага асяроддзя на Дзятлаўшчыне.

Ірына СТЫРНІК
Фота Ірыны МІШЧАНКА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации