На базе сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы прайшла раённая фокус-група “Новае пакаленне – новыя сэнсы. Абапіраючыся на мінулае”. Яна была прысвечана духоўна-маральнаму выхаванню дзяцей і моладзі праз вывучэнне культурна-гістарычнай спадчыны беларускага народа.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел педагогі-арганізатары, класныя кіраўнікі і выхавальнікі ўстановаў агульнай сярэдняй адукацыі раёна.

Адкрыла сустрэчу загадчык аддзялення дадатковай адукацыі Дзятлаўскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Ірына Мішчанка. У час пасяджэння былі разгледжаны важныя тэмы. Напрыклад, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы Соф’я Бомбер расказала аб захаванні гістарычнай памяці пакаленняў праз дзейнасць дзіцячых і моладзевых аб’яднанняў. Кіраўнік школьнага музея гэтай установы адукацыі Аліна Макарэвіч падзялілася вопытам работы пошукавых атрадаў, якія маюць значную ролю ў захаванні памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны.

Не менш увагі пры абмеркаванні асноўнай тэмы было нададзена сучасным формам работы з моладдзю, якія спрыяюць духоўна-маральнаму развіццю вучняў. Сваім вопытам у гэтым кірунку падзяліліся педагог-арганізатар Вікторыя Орсік і прадстаўнікі грамадскіх арганізацый “БРПА” і “БРСМ”.

Напрыканцы ўдзельнікі фокус-групы актыўна ўключыліся ў квэст-гульню “Патрыёты сваёй Радзімы”, якая праходзіла праз некалькі тэматычных станцый.

Вынікі семінара падвялі з дапамогай рэфлексіі пад назвай “Піянерскі гальштук”. Кожны змог падзяліцца сваімі марамі і пажаданнямі, запісаўшы іх на гальштуку, а таксама ў практыкаванні “Лініі часу”.

Ірына СТЫРНІК

Фота арганізатараў

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Беларуская партыя “Белая Русь” – “У КАДРЫ”
Увага! На Дзятлаўшчыне праходзяць вучэнні
Сярод лідараў Гродзеншчыны

Похожие публикации