Заканчваюцца зімовыя святы, і ў хуткім часе перад жыхарамі Дзятлаўшчыны паўстане традыцыйнае пытанне, куды падзець навагоднюю ёлку?
На яго адказаў дырэктар Дзятлаўскага РУП ЖКГ Васіль Пяцюк:

– Для жыхароў шматпавярховых дамоў гэта пытанне вырашаецца проста: як любое буйнагабарытнае смецце, ёлку можна пакінуць на пляцоўцы побач з кантэйнерам для цвёрдых бытавых адходаў, а калі яна не вельмі вялікая – нават закінуць у яго. Варта таксама адзначыць, што ў наш час жывыя навагоднія дрэўцы набывае ўсё менш дзятлаўчан, бо на змену ім прыходзяць штучныя, якія людзі выкарыстоўваюць на працягу многіх гадоў. Для камунальнікаў не стане вялікай праблемай забраць пасля святаў ужо непатрэбныя дрэўцы з пляцовак для смецця на дваровых тэрыторыях шматпавярховай забудовы. А вось жыхарам прыватнага сектара ўтылізаваць ёлкі давядзецца самастойна.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga