Лета — пара адпачынку, у тым ліку актыўнага. А што можа быць лепш, чым сабрацца з сябрамі на ўлонні прыроды і згуляць у любімую многімі гульню — валейбол. Зрабіць гэта аматарам спорту прапануе раённы камітэт грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».
У межах раённага праекта, прымеркаванага да Года моладзі, — «Алімпійскія гульні ў сельскай глыбінцы» ў сёлетнім ліпені запланавана правесці моладзевы турнір па аматраскім пляжным валейболе. Таму збірайце каманды, прыдумвайце для іх цікавыя назвы, бярыце сяброў у групы падтрымкі і ўдзельнічайце! Заяўкі прымаюцца да 30 чэрвеня па тэлефонах: 2-52-61, 2-52-63.
На дарогах Дзятлаўшчыны за рулём аўтамабіляў усё часцей можна сустрэць прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва. Існуе меркаванне, што жанчыны-вадзіцелі саступаюць мужчынам у майстэрстве. Ці так гэта, дапаможа высветліць новы моладзевы конкурс.
З ініцыятывы раённага камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» ў сёлетнім ліпені плануецца правесці конкурс «Аўталэдзі». Да ўдзелу ў ім запрашаюцца дзяўчаты- і жанчыны-вадзіцелі ва ўзросце да 31 года ўключна. Сярод заданняў конкурсу — іспыты на веданне Правілаў дарожнага руху і аўтапрабег па загадзя падрыхтаванай паласе.
Заяўкі прымаюцца да 30 чэрвеня па тэлефонах: 2-52-61, 2-52-63. Конкурс адбудзецца толькі пры наяўнасці ўдзельніц.
Рэспубліканскі сямейны сельскагаспадарчы праект «Уладар сяла», арганізатарамі якога традыцыйна з’яўляюцца грамадскае аб’яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, ААТ «Белаграпрамбанк», а з 2013 года — грамадскае аб’яднанне «Беларускі саюз жанчын», скіраваны на замацаванне маладых перспектыўных сем’яў у сельскай мясцовасці, падымае прэстыж сельскагаспадарчых прафесій, умацоўвае сямейныя традыцыі.
Штогод галоўнымі героямі праекта становяцца сотні маладых сем’яў па ўсёй рэспубліцы (бацькі не старэйшыя за 31 год і іх дзеці), якія жывуць і працуюць у вёсках і аграгарадках не менш за тры гады. Конкурс складаецца з некалькіх этапаў: раённых, абласных, рэспубліканскага, а з нядаўняга часу яшчэ і міжнароднага — сярод краін Саюзнай дзяржавы.
У час рэалізацыі праекта маладыя сем’і прымаюць удзел у цікавых сельскагаспадарчых і творчых конкурсах. На Дзятлаўшчыне раённы этап конкурсу «Уладар сяла-2015» пройдзе ў жніўні. Заяўкі на ўдзел ад маладых сем’яў прымаюцца да 30 чэрвеня. Па ўсіх узнікшых пытаннях можна звяртацца ў раённы камітэт ГА «БРСМ».
А. ЧУРАЙ,
першы сакратар раённага камітэта ГА «БРСМ»
КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…
Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…
Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…
На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…
В новом учебном году никаких изменений, касающихся одежды делового стиля школьников, не будет. Об этом…
28 июля в 17-10 дежурный персонал Вороновской районной больницы сообщил спасателям о том, что в…