Categories: Падзеі

Эвеліна Бародзіч. Крокі да мастацтва

Для Эвеліны Бародзіч захапленнем з’яўляецца маляванне. Цяпер дзяўчынка развівае свае мастацкія здольнасці ў Дзятлаўскай дзіцячай школе мастацтваў пад кіраўніцтвам Таццяны Станіславаўны Русінай і Жанны Вячаславаўны Лукашэні.

Старанная, займаецца з цікавасцю — так характарызуюць яны сваю выхаванку.

Як кажа сама Эвеліна, больш за ўсё ёй падабаецца маляваць простым алоўкам. А яшчэ яна спрабуе сябе ў прыкладным канструяванні з паперы.

Мастацкія здольнасці ў Эвеліны заўважылі яе бацькі. Яны і прывялі дзяўчынку ў школу мастацтваў. Тут яна займаецца яшчэ пакуль год, аднак ужо паспела дасягнуць першых поспехаў.

Работы Эвеліны прымалі ўдзел у раённай выставе «Фарбы Перамогі»,  у конкурсе «Вялікодны куліч»,  у вялікоднай выставе ў музеі.

А вось першым сур’ёзным поспехам на мастацкай ніве для Эвеліны стаў абласны агляд-конкурс дзіцячых малюнкаў «Вялікая Перамога», які праводзіла Упраўленне Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці. На конкурсе работа дзяўчынкі адзначана дыпломам 1 ступені. Па выніках рэспубліканскага этапу конкурса «Вялікая Перамога» Эвеліна  атрымала дыплом прызёра.

А. ДУБРОЎСКАЯ

НА ФОТАЗДЫМКУ: Эвеліна Бародзіч

Фота Б. ВАРНЫ

administrator

Recent Posts

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

10 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

10 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

13 часов ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

13 часов ago

В новом учебном году изменений в деловом стиле одежды школьников не будет — Минобразования

В новом учебном году никаких изменений, касающихся одежды делового стиля школьников, не будет. Об этом…

13 часов ago

ПРО:Безопасность. К чему приводит детская шалость?

28 июля в 17-10 дежурный персонал Вороновской районной больницы сообщил спасателям о том, что в…

13 часов ago