Мой край – часцінка Беларусі

Краязнаўства – адзін з вядучых кірункаў у рабоце Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэкі-цэнтра агульнадаступнай інфармацыі, таму што нельга не памятаць аб сваёй Радзіме, вялікай і малой, аб людзях, якія жывуць на гэтай зямлі.

У гэтым годзе тут стартаваў краязнаўчы інтэрнэт-праект “Нашы землякі”, накіраваны на вывучэнне гісторыі Казлоўшчынскага сельскага савета праз гісторыі яго жыхароў, якія ўнеслі значны ўклад у навуку, культуру, спорт, палітыку, грамадскую дзейнасць. Ствараюцца інтэрнэт-праекты для прыцягнення як рэальных, так і віртуальных карыстальнікаў. На сайце Дятлаўскай раённай бібліятэкі і ютуб канале былі паказаны ўжо два выпускі праекта, дзе размова вялася пра доктара абласной бальніцы В. А. Ражко, ураджэнца вёскі Гярбелевічы, і М. Р. Макуліка, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, ганаровага грамадзяніна пасёлка Казлоўшчына. Пра свайго бацьку цікавымі ўспамінамі падзялілася яго дачка.

Другі анлайн-праект “Духоўная цэннасць нашага пасёлка” – пра царкву Успення Прасвятой Багародзіцы. Гісторыя царквы – гэта частка гісторыі нашай мясцовасці. У 2019 годзе з гэтым матэрыялам супрацоўнікі бібліятэкі ўдзельнічалі ў рэспубліканскім конкурсе “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання” і ў намінацыі “Гісторыя праваслаўя роднага краю” занялі першае месца сярод пасялковых бібліятэк. У ліпені выйдзе ўжо першы выпуск яго ў Інтэрнэце, што будзе садзейнічаць прыцягненню ўвагі інтэрнэт-карыстальнікаў рознага ўзросту да гісторыі роднага краю.

Таксама многа мерапрыемстваў праводзіць бібліятэка па краязнаўству для падрастаючага пакалення. Да дня вываду савецкіх войскаў з Афганістана вучні  пазнаёміліся з мультымедыйнай прэзентацыяй “Афганістан: святая памяць”.   Да Дня роднай мовы ладзілася акцыя “Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску”.

У рамках акцыі “Мы – гэта памяць” прайшоў час гісторыі  “Дзеці – героі і сведкі вайны”, да якой была аформлена кніжная , запрошаны вязень канцлагера “Азарычы” Ганна Рыгораўна Вільчанка і навучэнцы 8 “Б” класа мясцовай школы.

Да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь дзевяцікласнікі здзейснілі краязнаўчае падорожжа “Мой край – часцінка Беларусі”, дзе вялася размова пра гісторыю роднага пасёлка, у час якой успомнілі сваіх землякоў, паглядзелі відэаролік пра іх творчасць,  пачыталі вершы мясцовых пісьменнікаў.

Людміла ХІЛІМОНЧЫК,
загадчыца  Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэкі-цэнтра агульнадаступнай інфармацыі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

16 часов ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

16 часов ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

17 часов ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

18 часов ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

18 часов ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

1 день ago