Ён правёў інфармацыйную сустрэчу з калектывам Дзятлаўскага раёна газазабеспячэння, у час якой абмяркоўвалася моладзевая палітыка і перспектывы энергетычнай галіны.

– Ад таго, як працуе наша галіна, у значнай ступені залежыць тое, як у цэлым працуе эканоміка. Устойлівасць нашай работы цесна звязана з забяспечанасцю кадрамі. Нам важна працаваць з людзьмі, у першую чаргу – з моладдзю, – адзначыў міністр. – Мы вітаем маладыя кадры з іх новымі ідэямі і падыходамі да работы.

Дзяніс Равільевіч нагадаў, што ў Беларусі, краіне роўных магчымасцяў і вялікіх перспектыў, работа з кадравым патэнцыялам пачынаецца з дашкольнай ступені адукацыі і прадаўжаецца пасля заканчэння профільных навучальных установаў. Дзяржава ўсебакова падтрымлівае таленавітую і мэтанакіраваную моладзь, стымулюе кар’ерны рост і сямейны дабрабыт маладых людзей, стварае камфортныя ўмовы для жыцця. 

Таксама міністр энергетыкі спыніўся на ключавых пытаннях развіцця энергетычнай галіны, у ліку якіх эфектыўнае выкарыстанне беларускай электраэнергіі, з чым звязаны рост колькасці электрамабіляў і будаўніцтва станцый для іх зарадкі. У перспектыве разглядаецца магчымасць прадастаўлення альтэрнатывы спажыўцам энергіі ў выбары газавых або электрычных крыніц ацяплення.

У размове з калектывам раёна газазабеспячэння Дзяніс Мароз расказаў аб тым, што ўжо падрыхтаваны тэхнічна абгрунтаваныя прапановы па будаўніцтве трэцяга энергаблока Астравецкай атамнай электрастанцыі або ўзвядзенні новай станцыі.

– У рамках тэхніка-эканамічнага абгрунтавання мы правялі ўжо асноўныя разлікі і разумеем, што ёсць і тэхнічная, і эканамічная магчымасці рэалізацыі і аднаго, і другога варыянта. Цяпер тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне знаходзіцца ў завяршальнай стадыі, – расказаў міністр.

Ён адказаў на пытанні калег, якія тычыліся перспектыў атамнай энергетыкі, будучага газавай галіны.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#Дятловщина #нашелучшее #нашалепшае

Предыдущая новость

Следующая новость

Похожие публикации