Categories: Падзеі

Мінгандаль будзе рэкамендаваць знізіць гандлёвыя надбаўкі на беларускія тавары

Міністэрства гандлю Беларусі будзе рэкамендаваць суб’ектам гаспадарання знізіць гандлёвыя надбаўкі на айчынныя тавары, заявіў сёння першы намеснік міністра гандлю Артур Карповіч на пасяджэнні калегіі ведамства, дзе былі падведзены вынікі работы ў 2015 годзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Сённяшнім рашэннем калегіі плануецца рэкамендаваць гандлю знізіць гандлёвыя надбаўкі на айчынныя тавары. Адпаведны пералік падрыхтаваны і будзе накіраваны ўсім зацікаўленым з мэтай давядзення яго да кожнага гандлёвага аб’екта», — адзначыў Артур Карповіч.

Пры гэтым міністр гандлю Уладзімір Калтовіч падкрэсліў, што агучаную прапанову можна абмяркоўваць. «Гэта наша рэкамендацыя, а не метадычнае ўказанне», — сказаў ён.

Артур Карповіч нагадаў, што на 2016 год урадам пастаўлена задача забяспечыць долю беларускіх тавараў на ўзроўні не меншым за 70,2 працэнта. Па выніках справаздачнага года яна склала 69 працэнтаў. «Прапаную лічыць гэта значэнне мінімальным, паставіўшы галіновую задачу павялічыць долю айчынных тавараў у 2016 годзе мінімум да 71 працэнта, што дасць магчымасць амаль $0,5 млн пакінуць у краіне. А гэта падаткі ў бюджэт, рабочыя месцы, заработная плата нашым людзям і г.д.», — сказаў першы намеснік міністра. Паводле яго слоў, рэзервы ёсць. Па шэрагу тавараў попыт насельніцтва па-ранейшаму забяспечваецца за кошт імпартнай прадукцыі: сінтэтычныя мыйныя сродкі (на 68 працэнтаў), пральныя машыны (на 67 працэнтаў), парфумерна-касметычныя тавары (на 78 працэнтаў), тэлевізары (на 91 працэнт).

administrator

Recent Posts

Безопасное управление транспортным средством

По-прежнему высоким остается уровень аварийности по вине водителей транспортных средств. Одним из элементов пассивной безопасности,…

1 час ago

Электробезопасность в новогодние праздники

Приближается Новый год и Рождество – одни из самых любимых праздников наших граждан. К этим…

3 часа ago

Эффективность принимаемых мер по сокращению количества пустующих домов

Комитет государственного контроля Гродненской области информирует о проведении «горячей линии» по реализации требований Указа Президента…

3 часа ago

Дзелавы панядзелак. Камунальныя паслугі. Хто не плаціць?

Навядзенне парадку, разлік за жыллёва-камунальныя паслугі, работа з насельніцтвам па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці, кірмаш вакансій,…

19 часов ago

У райвыканкаме. Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна і заслужаныя ўзнагароды

На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта разгледзелі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Дзятлаўскага раёна за дзевяць месяцаў бягучага…

20 часов ago

Новые вице-премьер и помощник Президента. Александр Лукашенко принял кадровые решения и поставил задачи для АПК

Президент Беларуси Александр Лукашенко 23 ноября рассмотрел кадровые вопросы, передает корреспондент БЕЛТА. Глава государства назначил:…

21 час ago