Categories: Падзеі

Адкрылася ХХIII Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш

ХХIII Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш сёння пачынае работу, паведамляе БЕЛТА.

Госці з 29 краін прымуць удзел у першым мерапрыемстве года, якое традыцыйна адкрывае каляндар міжнародных выставак. Сярод краін-удзельніц Азербайджан, Арменія, Беларусь, Вялікабрытанія, Венесуэла, Германія, Ізраіль, Іран, Італія, Казахстан, Кітай, Рэспубліка Карэя, Куба, Кыргызстан, Літва, Палесціна, Польшча, Расія, Сірыя, ЗША, Таджыкістан, Турцыя, Украіна, Фінляндыя, Францыя, Чэхія, Швейцарыя, Швецыя, Эквадор. Краінай — пачэсным госцем выступіць Арменія.

Удзельнікі прапаноўваюць цікавыя праграмныя мерапрыемствы, праз кнігу паказваючы свае лепшыя дасягненні. Амаль 300 экспанентаў прадставяць кніжныя навінкі.

Праграма выстаўкі-кірмашу ўключае больш за 200 мерапрыемстваў, у тым ліку прэзентацыі кніжных праектаў, сустрэчы з вядомымі беларускімі і замежнымі аўтарамі. Аб’ёмную экспазіцыю прадставяць краіны СНД, 25-годдзе якой будзе прэзентавана на форуме. Тэмы Года культуры і юбілейных дат стануць ключавымі. 30-годдзе чарнобыльскай катастрофы, 70-годдзе ААН, 400-я гадавіна памяці Уільяма Шэкспіра, юбілейныя даты Максіма Багдановіча, Івана Шамякіна, Кандрата Крапівы, Івана Мележа, Уладзіміра Мулявіна таксама знойдуць сваё адлюстраванне на выстаўцы.

Працяг атрымае традыцыя сімпозіума літаратараў. Пісьменнікі з 15 краін прымуць удзел у II Міжнародным літаратурным сімпозиуме «Пісьменнік і час: пераемнасць у літаратуры». Праект рэалізуецца Міністэрствам інфармацыі, галоўнымі арганізатарамі выступаюць выдавецкі дом «Звязда» і выдавецтва «Мастацкая лiтаратура», Саюз пісьменнікаў Беларусі. У праграме сімпозіума — семінар маладых літаратараў Беларусі і Расіі, да якіх у будучым, як чакаецца, далучацца пісьменнікі з іншых краін. На семінары будзе аб’яўлены конкурс для маладых літаратараў.

На выстаўцы адбудзецца ўручэнне ўзнагарод пераможцам 55-га Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі». Вышэйшая ўзнагарода конкурсу ў намінацыі «Трыумф» прысуджана кнізе «Уладзімір Мулявін. «Сэрцам і думамі…» (выдавецтва «Мастацкая літаратура»), выдадзенай да 75-годдзя з дня нараджэння вялікага музыканта.

XXIII Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш будзе праходзіць да 14 лютага ў «Белэкспа» (пр.Пераможцаў, 14). Арганізатары форуму — Міністэрства інфармацыі і Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт.

administrator

Recent Posts

Марафон нявест зноў на Дзятлаўшчыне!

Два гады дзятлаўчане з нецярпеннем чакалі адзін з самых пяшчотных, вытанчаных і грацыёзных конкурсаў, які…

5 часов ago

Ведае ўчастковы. На чыгунцы будзьце ўважлівыя

Пытанне: якія меры асабістай бяспекі на чыгунцы неабходна выконваць, каб засцерагчы сваё жыццё і маёмасць?…

9 часов ago

Збожжа – у засеках, каравай – на стале

Весела і ўрачыста з песнямі ад мінскай групы “Добрыя людзі”, шчырымі пажаданнямі і заслужанымі ўзнагародамі…

22 часа ago

Выгодная подготовка к новому учебному году вместе с официальными дилерами А1!

До начала учебного года осталось совсем немного времени, а значит, сейчас самое время подготовиться к…

23 часа ago

Александр Лукашенко о неформальных переговорах с Президентом Мьянмы: обсудили все направления сотрудничества

Президенты Беларуси и Мьянмы во время состоявшейся 20 августа неформальной встречи обсудили все направления сотрудничества.…

1 день ago

Дзятлаўчане на абласной жнівеньскай педагагічнай нарадзе

21 жніўня ў Гродне прайшла традыцыйная штогадовая жнівеньская педагагічная нарада, якая сабрала разам кіруючых работнікаў…

1 день ago