Categories: Падзеі

Мінадукацыі: Школьнікі Беларусі да пачатку навучальнага года поўнасцю забяспечаны падручнікамі

Школьнікі Беларусі да пачатку 2015-2016 навучальнага года забяспечаны падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі ў поўным аб’ёме. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла намеснік дырэктара па навукова-даследчай рабоце Нацыянальнага інстытута адукацыі Міністэрства адукацыі Беларусі доктар педагагічных навук Людміла Худзенка.

У новым навучальным годзе ў адукацыйным працэсе ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі будзе выкарыстоўвацца 499 назваў падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў. З іх 249 назваў — ва ўстановах з беларускай і 250 — з рускай мовамі навучання.

Сярод вучэбных дапаможнікаў ёсць выдадзеныя ўпершыню. Гэта вучэбныя дапаможнікі па кітайскай мове для 10-га класа, па нямецкай і французскай мовах для 7-га класа гімназій, па англійскай — для 11-га класа гімназій. Таксама выдадзена 14 назваў вучэбных дапаможнікаў, выкананых на аснове рэльефна-кропкавай сістэмы Брайля, для дзяцей з парушэннямі зроку. Падрыхтаваны да выдання рабочы сшытак для пяцікласнікаў па новым вучэбным прадмеце — «Мастацтва. Айчынная і сусветная мастацкая культура».

Да 1 верасня перавыдадзена 103 назвы падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў. Паводле слоў Людмілы Худзенка, з кожным новым перавыданнем вучэбны дапаможнік становіцца лепш. «Арганізуецца праверка ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі. Усе атрыманыя ад педагогаў заўвагі паступаюць у Нацыянальны інстытут адукацыі, вучэбнае выданне дапрацоўваецца і карэкціруецца», — сказала Людміла Худзенка.

У адпаведнасці з інструкцыяй аб парадку падрыхтоўкі і выпуску вучэбных выданняў тэрмін выкарыстання падручнікаў складае ад 4 да 7 гадоў у залежнасці ад колькасці вучэбных гадзін, адведзеных на вывучэнне таго ці іншага прадмета. «Калі вучэбны прадмет вывучаецца 1-2 гадзіны ў тыдзень, то тэрмін выкарыстання падручніка складае 5 гадоў. Калі на вывучэнне вучэбнага прадмета адведзена 4 і больш гадзін, выданне выкарыстоўваецца 4 гады, а вучэбныя выданні, якія неабходны навучэнцам для работы ў класе (напрыклад, зборнікі заданняў і падручнікі па працоўным навучанні для хлопчыкаў і дзяўчынак), выкарыстоўваюцца на працягу 7 гадоў. Пасля заканчэння гэтага тэрміну падручнікі перавыдаюцца», — адзначыла начальнік ўпраўлення вучэбнага кнігавыдання Нацыянальнага інстытута адукацыі Алена Сігаева.

Спецыялісты таксама развеялі міф аб тым, што ў школах выкарыстоўваюцца ўстарэлыя падручнікі. Штогод Міністэрствам адукацыі зацвярджаецца дакумент з пералікам падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў, прыдатных для выкарыстання ў новым навучальным годзе. Калі падручнік папярэдняга года выдання не трапіў у гэты пералік, ён спісваецца і не выдаецца дзецям.

administrator

Recent Posts

Дзелавы панядзелак. Камунальныя паслугі. Хто не плаціць?

Навядзенне парадку, разлік за жыллёва-камунальныя паслугі, работа з насельніцтвам па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці, кірмаш вакансій,…

15 часов ago

У райвыканкаме. Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна і заслужаныя ўзнагароды

На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта разгледзелі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Дзятлаўскага раёна за дзевяць месяцаў бягучага…

16 часов ago

Новые вице-премьер и помощник Президента. Александр Лукашенко принял кадровые решения и поставил задачи для АПК

Президент Беларуси Александр Лукашенко 23 ноября рассмотрел кадровые вопросы, передает корреспондент БЕЛТА. Глава государства назначил:…

17 часов ago

Каго можна абмежаваць у дзеяздольнасці?

Пытанне: ці з’яўляецца абмежаванне ў дзеяздольнасці дзейснай мерай для барацьбы з алкагалізацыяй членаў сям’і? Адказвае…

18 часов ago

ПРО:Безопасность. Чем не стоит топить печь?

С наступлением отопительного сезона вопросы безопасной эксплуатации печного отопления становятся особенно актуальными. Неправильный выбор топлива…

20 часов ago

Моладзевыя навіны. Хто на Дзятлаўшчыне “Лідар года-2026”?

Адбыўся раённы этап рэспубліканскага моладзевага конкурсу “Лідар года-2026”. У фінале вочнага тура за званне лепшага…

20 часов ago