Актыўна і вынікова працуюць на сёлетнім жніве хлебаробы СВК “Граніт-Агра”. Камбайнавы экіпаж Уладзіміра і Ірыны Гукішаў першы ў гаспадарцы і раёне 3 жніўня камбайнам “Claas Lexion-580” намалаціў 1000 тон збожжа.
Праз чатыры дні кагорта гранітаўскіх тысячнікаў павялічылася ў разы. Па 1000 тон збожжа кожны намалацілі яшчэ тры экіпажы – Дзмітрыя і Сяргея Жыхоў на камбайне “Claas Lexion-580”, Юрыя Скварчынскага і Ігара Радзевіча, Уладзіміра і Івана Чарняўскіх на камбайнах “John Deere-9640”.
Акрамя камбайнераў, тысячнікамі па стане на 7 жніўня сталі і пяць вадзіцеляў гаспадаркі на адвозцы зерня – Аляксандр Бакей, Уладзімір Сёмуха, Казімір Рысюк, Леанід Бутэнка, Іван Анушкевіч.
Усіх камбайнераў і вадзіцеляў-тысячнікаў з працоўным дасягненнем павіншавалі старшыня РК прафсаюза работнікаў аграпрама У. Казак, кіраўнікі СВК “Граніт-Агра” С. Мазур, А. Тарасевіч, Л. Мядзведзь, А. Манцэвіч, уручылі ім прэміі, вымпелы.
Спрыяе выніковай жніўнай працы камабайнераў і вадзіцеляў названага сельгаспрадпрыемства лепшая ў раёне ўраджайнасць каласавых культур (50 ??? цэнтнераў на 11 жніўня) і самая вялікая жніўная плошча – 3 576 гектараў.
Несумненна, што праз колькі дзён спіс камбайнераў і вадзіцеляў-тысячнікаў папоўніцца новымі імёнамі з СВК “Граніт-Агра” і іншых сельгаспрадпрыемстваў раёна – пагода спрыяе высокаму тэмпу абмалоту збажыны.
Фота і тэкст Б. ВАРНЫ
По-прежнему высоким остается уровень аварийности по вине водителей транспортных средств. Одним из элементов пассивной безопасности,…
Приближается Новый год и Рождество – одни из самых любимых праздников наших граждан. К этим…
Комитет государственного контроля Гродненской области информирует о проведении «горячей линии» по реализации требований Указа Президента…
Навядзенне парадку, разлік за жыллёва-камунальныя паслугі, работа з насельніцтвам па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці, кірмаш вакансій,…
На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта разгледзелі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Дзятлаўскага раёна за дзевяць месяцаў бягучага…
Президент Беларуси Александр Лукашенко 23 ноября рассмотрел кадровые вопросы, передает корреспондент БЕЛТА. Глава государства назначил:…