Categories: Падзеі

Месяц на рэпетыцыю

Менш за месяц аддзяляе выпускнікоў школ гэтага года ад пачатку ўступнай кампаніі-2016. Ужо 2 мая пачнецца рэгістрацыя на ЦТ, якая працягнецца па 1 чэрвеня. Нагадаем, працаваць пункты рэгістрацыі будуць з 9 да 19 гадзін. Выключэнне складуць толькі суботнія (14 і 28 мая) і нядзельныя дні (22 мая), калі час іх працы будзе скарочаны на гадзіну і яны зачыняць дзверы ў 18 гадзін.

Нязменным застанецца час пачатку ўсіх экзаменаў – 11.00. А вось парадак іх правядзення крыху зменіцца. Так, першым уступным іспытам 13 чэрвеня стане беларуская мова, а 27 чэрвеня завершаць пералік сусветная гісторыя (найноўшы час) і геаграфія. Гэта значыць, тэсціраванне будзе доўжыцца 15 дзён. На 14 чэрвеня запланаваны экзамен па рускай мове, 16 чэрвеня – па грамадазнаўстве, 18 чэрвеня – па біялогіі, 19 чэрвеня – па матэматыцы, 21 чэрвеня – па гісторыі Беларусі, 23 чэрвеня – па хіміі і 25 чэрвеня – па замежных мовах. У якасці рэзервовага дня, зарэгістравацца на які ў шасці пунктах рэгістрацыі Мінска і рэгіёнаў можна з 28 чэрвеня па 1 ліпеня, вызначана 5 ліпеня. Месцам правядзення цэнтралізаванага тэсціравання ў рэзервовы дзень традыцыйна стане Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.

А вось тэрмін прыёму дакументаў на бюджэт у параўнанні з 2015 годам скароціцца на дзень, ён пройдзе з 8 па 14 ліпеня. На наступны дзень, 15 ліпеня, пачнуцца ўступныя іспыты па творчасці, фізічнай культуры, а таксама для тых, хто паступае на скарочаны тэрмін навучання на аснове сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Дарэчы, усе ўступныя іспыты для бюджэтнікаў і платнікаў пройдуць у адну сесію.

Нагадаем: як і ў мінулым годзе, станоўчы адлік на ЦТ па беларускай або рускай мове пачнецца ад 10 балаў, выключаючы некаторыя філалагічныя спецыяльнасці, дзе гэтае значэнне можа дасягаць 20. Як мінімум на 20 па першым прадмеце профільнага іспыту абітурыенты павінны будуць здаць гісторыю Беларусі, сусветную гісторыю найноўшага часу, грамадазнаўства, геаграфію і замежныя мовы. У 15 ацэньваюцца матэматыка, фізіка, хімія, біялогія. І на пяць балаў становіцца “лягчэй” кожны з названых прадметаў, калі гаворка ідзе пра другое профільнае выпрабаванне.

Як раней адзначыў міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў, лічбы прыёму ў вышэйшыя навучальныя ўстановы ў гэтым годзе застануцца фактычна на ўзроўні мінулага года – гэта каля 62 тысяч чалавек на ўсе формы навучання. Пройдзе толькі, як гэта традыцыйна робіцца, унутраная карэкціроўка пераліку спецыяльнасцяў з улікам запатрабаваных на рынку працы. Па словах кіраўніка ведамства, упор будзе зроблены на спецыяльнасці, па якіх сістэматычна не задавальняюцца заяўкі ад арганізацый – заказчыкаў кадраў. Гэта будзе выканана за кошт скарачэння кантрольных лічбаў прыёму па незапатрабаваных эканомікай спецыяльнасцях.

administrator

Recent Posts

Марафон нявест зноў на Дзятлаўшчыне!

Два гады дзятлаўчане з нецярпеннем чакалі адзін з самых пяшчотных, вытанчаных і грацыёзных конкурсаў, які…

18 часов ago

Ведае ўчастковы. На чыгунцы будзьце ўважлівыя

Пытанне: якія меры асабістай бяспекі на чыгунцы неабходна выконваць, каб засцерагчы сваё жыццё і маёмасць?…

22 часа ago

Збожжа – у засеках, каравай – на стале

Весела і ўрачыста з песнямі ад мінскай групы “Добрыя людзі”, шчырымі пажаданнямі і заслужанымі ўзнагародамі…

1 день ago

Выгодная подготовка к новому учебному году вместе с официальными дилерами А1!

До начала учебного года осталось совсем немного времени, а значит, сейчас самое время подготовиться к…

1 день ago

Александр Лукашенко о неформальных переговорах с Президентом Мьянмы: обсудили все направления сотрудничества

Президенты Беларуси и Мьянмы во время состоявшейся 20 августа неформальной встречи обсудили все направления сотрудничества.…

2 дня ago

Дзятлаўчане на абласной жнівеньскай педагагічнай нарадзе

21 жніўня ў Гродне прайшла традыцыйная штогадовая жнівеньская педагагічная нарада, якая сабрала разам кіруючых работнікаў…

2 дня ago