Categories: Падзеі

Палац Радзівілаў. Ад гісторыі да сучаснасці

18 красавіка ў календары пазначаны як Сусветны дзень помнікаў і гістарычных мясцін. Ён яшчэ раз нагадвае грамадству аб неабходнасці захавання сусветнай культурнай спадчыны.
Наша краіна мае багатыя і ўнікальныя культурныя каштоўнасці. Яны сведчаць аб гістарычным і духоўным развіцці Беларусі.

На тэрыторыі Дзятлаўскага раёна знаходзяцца 40 помнікаў архітэктуры, якія ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь. Сярод іх  — будынак былога палаца Радзівілаў. У гэтым годзе з дня яго пабудовы  спаўняецца 265 гадоў.

Мураваны палац былога маёнтка Радзівілаў стаіць на беразе гарадскога возера. Першапачаткова ў 1508 годзе Канстанцінам Астрожскім на гэтым месцы была пабудавана драўляная  крэпасць. Аднак у час Паўночнай вайны яна была разбурана. Тады ў замку знаходзілася штаб-кватэра Пятра І. Пасля Паўночнай вайны і да 90-х гадоў 18 стагоддзя Рэч Паспалітая не ўдзельнічала ў войнах, што садзейнічала аднаўленню і развіццю гаспадаркі. У 18-ым  стагоддзі крэпасці ўжо страцілі сваё абарончае значэнне, таму на месцы драўлянай цытадэлі па фундацыі Дамініка і Мікалая Фаустына Радзівілаў у 1751 годзе архітэктарам Д.Фантана была пабудавана новая каменная рэзідэнцыя.

Сядзібны комплекс уключаў палац, гаспадарчыя пабудовы, парк. Палац уяўляў сабою двухпавярховы прамавугольны будынак на высокім цокалі. Спачатку ён меў высокі дах і  па баках — трох’ярусныя вежы.
На франтоне галоўнага фасада палаца Радзівілаў захавалася арнаментальна-геральдычная пластыка: ляпны гербавы картуш князёў Радзівілаў, партрэтныя барэльефныя медальёны, звівы лісця, гірлянд, драпіровак. Па перыметры будынак упрыгожаны міжпавярховым і завершаным карнізамі. Яшчэ ў пасляваенны час у нішах палаца знаходзіліся скульптуры. Знешні выгляд палаца быў значна зменены сучаснымі прамавугольнымі вокнамі, якія раней мелі ўрачыстую арачную форму.

Калі казаць пра планіроўку палаца Радзівілаў, то традыцыйна яна была анфіладная. Цэнтральнае месца займала двухмаршавая лесвіца, якая вяла да параднай залы. Пад будынкам размяшчаліся падвалы, перакрытыя цыліндрычным скляпеннем, і кацельня.

У канцы ХVIII стагоддзя вакол палаца быў створаны парк у англійскім стылі. Парк упрыгожвала архітэктура малых формаў: масты, павільёны, альтанкі.

Пасля ўдзелу апошняга ўладальніка Дзятлава Адама Солтана ў паўстанні 1831 года, палац Радзівілаў перайшоў у дзяржаўную ўласнасць. Спачатку будынак быў прыстасаваны пад шпіталь, потым — пад кавалерыйскую казарму. На пачатку ХХ стагоддзя ў палацы размяшчалася двухкласная школа, у 30-я гады ХХ стагоддзя – сіроцкі дом для дзяўчынак. У пасляваенны перыяд і да апошняга часу будынак быў прыстасаваны пад медыцынскую ўстанову.

В. ЛУПАЧ,
навуковы супрацоўнік
Дзятлаўскага дзяржаўнага гісторыка-краязнаўчага музея

administrator

Recent Posts

Марафон нявест зноў на Дзятлаўшчыне!

Два гады дзятлаўчане з нецярпеннем чакалі адзін з самых пяшчотных, вытанчаных і грацыёзных конкурсаў, які…

19 часов ago

Ведае ўчастковы. На чыгунцы будзьце ўважлівыя

Пытанне: якія меры асабістай бяспекі на чыгунцы неабходна выконваць, каб засцерагчы сваё жыццё і маёмасць?…

24 часа ago

Збожжа – у засеках, каравай – на стале

Весела і ўрачыста з песнямі ад мінскай групы “Добрыя людзі”, шчырымі пажаданнямі і заслужанымі ўзнагародамі…

2 дня ago

Выгодная подготовка к новому учебному году вместе с официальными дилерами А1!

До начала учебного года осталось совсем немного времени, а значит, сейчас самое время подготовиться к…

2 дня ago

Александр Лукашенко о неформальных переговорах с Президентом Мьянмы: обсудили все направления сотрудничества

Президенты Беларуси и Мьянмы во время состоявшейся 20 августа неформальной встречи обсудили все направления сотрудничества.…

2 дня ago

Дзятлаўчане на абласной жнівеньскай педагагічнай нарадзе

21 жніўня ў Гродне прайшла традыцыйная штогадовая жнівеньская педагагічная нарада, якая сабрала разам кіруючых работнікаў…

2 дня ago