Супрацоўнікі міжраённага аддзела Дзяржаўтаінспекцыі сумесна з прадстаўнікамі Транспартнай інспекцыі правялі рэйд, у час якога правяралі маршрутныя транспартныя сродкі ў Дзятлаўскім раёне.

Асаблівая ўвага была скіравана на выкананне вадзіцелямі правілаў перавозкі пасажыраў у адпаведнасці з колькасцю ўстаноўленых месцаў; высадкі і пасадкі людзей на пазначаных прыпыначных пунктах; выканання хуткаснага рэжыму, патрабаванняў дарожных знакаў і разметкі.

Як адзначыў дзяржаўтаінспектар міжраённага аддзела ДАІ па абслугоўванні Слонімскага, Дзятлаўскага і Зэльвенскага раёнаў Андрэй Іскра, ва ўсіх правераных імі маршрутных транспартных сродках парушэнняў не выяўлена. Ён падзякаваў добрасумленным вадзіцелям за выкананне правілаў дарожнага руху, бо ад іх уважлівасці на дарозе залежыць здароўе і жыццё іншых людзей.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Як дружна пырснулі сады…
Паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна!
Святлана Лагута: “Здаровы сэнс перамог”

Похожие публикации