11 кастрычніка ў Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт “Мама – анёл-ахоўнік мой”, прымеркаваны да Дня маці.

Самыя цёплыя, шчырыя, добрыя словы віншаванняў і пажаданняў у гэты дзень гучалі для матуляў нашага раёна.

Першым жанчын Дзятлаўшчыны павітаў са сцэны старшыня Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Дубовік:

– Прыміце самыя сардэчныя віншаванні з Днём маці. Гэты дзень – даніна вялікай ўдзячнасці самым родным і блізкім людзям на зямлі – нашым матулям. Кожны з нас захоўвае ў сваёй душы ўспаміны аб цёплых руках, ласкавых вачах сваёй мамы – адзінага на свеце чалавека, які нас заўсёды памятае, любіць і чакае.

У вашых руках – будучыня нашай краіны, нашай нацыі. Толькі ў шчаслівых сем’ях вырастуць мудрыя і любячыя людзі, дзякуючы якім свет стане больш бяспечным.

У святочнай зале – мамы з усяго нашага раёна. Яны займаюць розныя пасады, працуюць у розных сферах. Мы ганарымся вамі: выконваючы мацярынскі абавязак, вы актыўна ўдзельнічаеце ў грамадскім жыцці, добрасумленна працуеце, дасягаеце поспехаў у розных галінах дзейнасці. Таму кожная з вас дастойна самых цудоўных і цёплых словаў. Сямейнага вам дабрабыту, міру, дабра, няхай родныя атуляюць вас клопатам, дзеці – радуюць талентамі і поспехамі, жаданні – заўжды ажыццяўляюцца.

Падарункі і кветкі ад працоўных калектываў, віншаванні – ад усяго раёна ў гэты дзень атрымалі шматдзетныя матулі Дзятлаўшчыны, якіх запрасілі на сцэну. Гэта Кацярына Лішык, Вольга Паўлоўская, Алена Мацюк, Людміла Сцяцко, Вольга Барук, Лілія Барысевіч, Вольга Макарчык, Анастасія Кастусік, Ірына Журская, Таццяна Карабецкая, Наталля Хаванская.

Словы шчырай ўдзячнасці прагучалі для жанчын, якія знайшлі ў сабе дастаткова цеплыні і любові, каб выхоўваць дзяцей, якія з-за жыццёвых абставінаў засталіся без цеплыні роднай маці, а таксама для мам, якія гадуюць дзяцей-інвалідаў. Яны таксама атрымалі кветкі і падарункі ад працоўных калектываў. Гэта Таццяна Сянчурына, Ганна Андрукевіч, Наталля Сіняк, Людміла Хоміч, Алена Кіслая, Наталля Цішкевіч, Іна Санюк.

Простыя ісціны, якія дапамагаюць нам жыць, любіць, быць запатрабаванымі, прагучалі ў віншаванні ганаровай старшыні раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Галіны Чура.

Музычныя і танцавальныя падарункі для матуляў Дзятлаўшчыны падрыхтавалі артысты нашага раёна.

Ірына СТЫРНІК

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

10 часов ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

11 часов ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

11 часов ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

12 часов ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

13 часов ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

1 день ago