Пракуратура Дзятлаўскага раёна падтрымала дзяржаўнае абвінавачванне па крымінальнай справе на 26-гадовага жыхара горада Баранавічы, якому інкрымінавана ўчыненне махлярства.

Як было ўстаноўлена ў час следства, з 10 па 15 красавіка 2025 года, маючы намер махлярскім шляхам завалодаць маёмасцю ТАА “Фінпрофіт”, падсудны ўпэўніў жыхара Дзятлаўскага раёна набыць на сваё імя ў рамках дагавораў фінансавай арэнды (лізінгу) два электраскутары і перадаць іх яму, абяцаючы, што самастойна будзе ўносіць штомесячныя плацяжы, хаця загадзя не збіраўся гэтага рабіць.

Такім чынам махляр завалодаў маёмасцю ТАА “Фінпрофіт” на агульную суму 7850 рублёў, чым нанёс таварыству ўрон.

З улікам прадстаўленых дзяржаўным абвінавачаннем доказаў суд Дзятлаўскага раёна вынес прысуд. На падставе часткі 2 артыкула 209 і часткі 5 артыкула 72 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь асуджанаму прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тры гады.

Прысуд не абскарджаны, не апратэставаны і ўступіў у законную сілу.

Сяргей АЛЯШКЕВІЧ,
намеснік пракурора Дзятлаўскага раёна

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации