Член Пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Гродзенскага аблвыканкама Павел Ашурык правёў прыём грамадзян і юрыдычных асоб, прамую тэлефонную лінію і рабочую паездку па аб’ектах у горадзе Слоніме.

– У час прыёму паступіў зварот ад мясцовых жыхароў па пытаннях асфальтавання вуліц, эксплуатацыі памяшканняў у шматкватэрным жылым доме і садаводчым таварыстве.
У рамках прамой тэлефоннай лініі атрымана прапанова па карэкціроўцы крымінальнага і крымінальна-працэсуальнага заканадаўства ў сферы злачынстваў супраць палавой свабоды і недатыкальнасці.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga