Categories: Падзеі

Любоў да дзяцей — у спадчыну

Жыццё кіраўніка – гэта вечнае выпрабаванне на мудрасць, цярпенне, прафесійнае майстэрства і прадпрымальнасць. Усімі гэтымі якасцямі, безумоўна, валодае Людміла Мікалаеўна Курто. Сёлета спаўняецца трыццаць гадоў, як упершыню адчыніў свае дзверы дзіцячы сад №2 горада Дзятлава, а Людміла Мікалаеўна стала першым яго кіраўніком.

Будучы педагог нарадзілася ў горадзе Стоўбцы Мінскай вобласці, там атрымала сярэднюю адукацыю. Пасля заканчэння педагагічнага інстытута працавала выхавальніцай у Астраўцы, Ашмянах, Гродне. Калі разам з мужам пераехала ў Дзятлава, Людміла Курто працягнула шлях у педагогіцы – працавала выхавальніцай у дзіцячым садзе №1 райцэнтра.

Маючы шматгадовы педагагічны вопыт, у 1986 годзе Людміла Мікалаеўна ўзначаліла новы дзіцячы сад №2 горада Дзятлава і працавала на гэтай пасадзе 12 гадоў. За гэты час ва ўстанове адукацыі склаўся моцны, творчы і працавіты калектыў. Гэта такія выдатныя педагогі, як Вольга Канстанцінаўна Новік, Яніна Уладзіміраўна Кухта, Галіна Міхайлаўна Ступчык, Ларыса Станіславаўна Цілігузава, Валянціна Міхайлаўна Логаш, Марыя Альбінаўна Латушка, Людміла Рыгораўна Жэгала, Ганна Аляксандраўна Гайдук, Валянціна Іосіфаўна Юркевіч, Алена Аляксандраўна Палюшэвіч, медсястра Людміла Баляславаўна Залеўская, намеснік загадчыцы па гаспадарцы Кацярына Ігнацьеўна Бельская, памочнікі выхавальніка Леаніда Віктараўна Васюкевіч, Ірына Мікалаеўна Ляўкевіч. Некаторыя з іх і сёння працягваюць працаваць у дзіцячым садзе.
Як згадвае Людміла Мікалаеўна, калектыў з вялікім энтузіязмам і стараннем займаўся аздабленнем тэрыторыі сада, навядзеннем парадку і ўтульнасці у памяшканнях груп перад адкрыццём установы. Стваралі непадобныя адзін на другі ўчасткі для прагулак з дзецьмі – у садкоўскім двары з’яўляліся гульнёвыя хаткі, машынкі, пясочніцы з парасонамі-грыбкамі, горкі. Пад кіраўніцтвам загадчыцы работнікі дзіцячага сада зрабілі ўсё магчымае, каб гэта месца стала другім домам для малечы. Прасторны і добраўпарадкаваны будынак дзіцячага сада разлічаны на 12 груп.

Свой працоўны дзень Людміла Мікалаеўна заўсёды пачынала з ранішняга абходу, шчырай усмешкі і пажадання добрай раніцы. Па дзіцячым садзе ішла гаспадыня, яна заўважала ўсё: які парадак у дзіцячай пераапранальні, як гатовы да заняткаў выхавальнік, чым занятыя самі дзеці. Ніколі не было ні грозных воклічаў, ні натацый, але ўсе ведалі, што любы беспарадак не застанецца незаўважаным.
Хоць дзіцячы сад наведвала шмат выхаванцаў, Людміла Мікалаеўна ўсіх іх ведала па імёнах, умела знайсці ключык, які адкрываў тонкую душу дзіцяці. Сваім педагагічным вопытам загадчыца садка шчодра дзялілася з калегамі, любоў да прафесіі перадала і сваёй дачцэ. Па волі лёсу ў 2004 годзе загадчыцай дзіцячага сада №2 стала дачка Людмілы Курто – Таццяна Мікалаеўна.

Першая загадчыца садка заўжды матывавала калектыў установы на поспех, ставіла задачу быць ва ўсім лепшымі, не спыняцца на дасягнутых выніках. Ніводнае мерапрыемства не адбывалася без яе ўдзелу, ці то педагагічныя сустрэчы, ці семінары, ці нават работы па ўборцы ўраджаю.

Многія педагогі, выходзячы на заслужаны адпачынак, на жаль, губляюць сувязь з установай, дзе працавалі. Але гэта не пра Людмілу Мікалаеўну. Яна пастаянна цікавіцца жыццём  калектыву, помніць усіх, з кім працавала, заўсёды віншуе з юбілейнымі датамі. А традыцыі, усталяваныя першай загадчыцай дзіцячага сада №2, і сёння тут жывуць і шануюцца.

Калектыў дзіцячага сада №2 выказвае шчырую ўдзячнасць Людміле Мікалаеўне Курто за той падмурак, які яна заклала, за прафесійны падыход да справы і чулыя адносіны да дзяцей.

Прафсаюзны камітэт Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці №2 горада Дзятлава

Фота Н. АВЯРЧУК

administrator

Recent Posts

Ликвидация последствий непогоды в Гродно и помощь аграриям на уборочной. Александр Лукашенко заслушал доклад Вадима Синявского

Президент Беларуси Александр Лукашенко 3 августа заслушал доклад министра по чрезвычайным ситуациям Вадима Синявского. Об…

4 часа ago

Ход уборочной, сев озимых и строительство профилакториев. Александр Лукашенко заслушал доклад главы Минсельхозпрода

Президент Беларуси Александр Лукашенко заслушал доклад министра сельского хозяйства и продовольствия Юрия Горлова. Об этом…

4 часа ago

Минск стал самым популярным зарубежным городом у российских туристов, еще три белорусских в топ-10

Минск лидирует среди зарубежных направлений для городского туризма россиян. Об этом сообщает БЕЛТА со ссылкой…

6 часов ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Рукадзельніца, спявачка, цікавы суразмоўца

Спецыялісты сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці павіншавалі з 80-гадовым юбілеем…

6 часов ago

МВД объявляет творческий конкурс, посвященный 110-летию милиции Беларуси!

Министерство внутренних дел проводит конкурс на лучшие литературное, художественное и музыкальное произведение об органах внутренних…

6 часов ago

Пик лета не прошел? Синоптики рассказали, когда на неделе ожидать главного зноя

Когда на неделе ожидать главного зноя, рассказали БЕЛТА в Республиканском центре по гидрометеорологии, контролю радиоактивного…

6 часов ago