У беларускай эканоміцы ў 2017 годзе намеціўся некаторы рост, але падстаў для самазаспакоенасці няма, заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на дакладзе ўрада, Нацыянальнага банка, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама аб рабоце эканомікі за мінулы перыяд 2017 года, ацэнцы вынікаў года і праектах прагнозу бюджэту і грашова-крэдытнай палітыкі на 2018 год.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што 2018 год будзе асаблівым. Трэба будзе пераадолець адставанне, дапушчанае ў 2016 годзе, і выйсці на траекторыю пяцігадовай праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця.

“У гэтым годзе намеціўся некаторы рост эканомікі, ёсць пазітыўныя зрухі ў яе ключавых галінах. Унутраны валютны рынак устойлівы. Сальда знешняга гандлю дадатнае. Мы нарасцілі золатавалютныя рэзервы, аднаўляем аб’ёмы экспарту. Тым не менш падстаў для самазаспакоенасці быць не можа. Эканоміка за 2015-2016 гады страціла 6 працэнтаў. У гэтым годзе адыгралі толькі 2 працэнты, што яўна недастаткова”, – адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў Прэзідэнта, узнікае заканамернае пытанне: чаму пры росце ВУП няма запланаванага павелічэння даходаў насельніцтва? “Я не настойваю на тым, каб гэта быў завоблачны рост – прымальны рост, і ён вызначаны. Нават за два гады мы не аднавілі ўзровень, які быў у канцы мінулай пяцігодкі. Ды і з выкананнем майго даручэння па дасягненні сярэдняй заработнай платы ў памеры тысячы рублёў шмат пытанняў і праблем. У сувязі з гэтым што мы маем у гэтай частцы на 2018 год?” – пацікавіўся кіраўнік дзяржавы.

Яшчэ адно важнае пытанне – занятасць насельніцтва. Тут, звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка, таксама не ўсё добра. “Урад дакладвае пра 50 тыс. новых рабочых месц, але ў той жа час, як канстатуюць статыстыкі, колькасць звольненых перасягнула колькасць прынятых на работу на 43 тыс. чалавек – два сярэднія раёны Беларусі. Колькасць занятых у эканоміцы павінна расці. Без гэтага расказваць пра макрастабільнасць сэнсу няма”, – падкрэсліў Прэзідэнт.

На нарадзе абмяркоўваюцца важнейшыя дакументы дзяржаўнай эканамічнай палітыкі, якія вызначаць развіццё краіны ў будучым годзе. У прыватнасці, Саветам Міністраў адобраны і ўнесены на разгляд праекты ўказаў аб задачах сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2018 год і асноўных напрамках грашова-крэдытнай палітыкі рэспублікі на 2018 год, законапраект аб рэспубліканскім бюджэце на 2018 год.
Як далажыў прэм’ер-міністр Андрэй Кабякоў, прагноз сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на будучы год сфарміраваны зыходзячы з неабходнасці вырашэння ключавой задачы па забеспячэнні макраэканамічнай і сацыяльнай стабільнасці пры больш актыўным уплыве ўнутранага попыту на эканамічны рост.

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации