Даходы бюджэту ў 2017 годзе перасягнуць запланаваныя на Br1,1 млрд. Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр Андрэй Кабякоў на дакладзе Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку аб рабоце эканомікі за мінулы перыяд 2017 года, ацэнцы вынікаў года і праектаў прагнозу, бюджэту і грашова-крэдытнай палітыкі на 2018 год.
“Рэспубліканскі бюджэт за 10 месяцаў выкананы з прафіцытам Br3,4 млрд, кансалідаваны – Br4,4 млрд. Даходы па годзе ацэньваюцца вышэй, чым планавалі на Br1,1 млрд”, – сказаў Андрэй Кабякоў.
Ён канстатаваў, што ўмовы, пры якіх фарміраваўся бюджэт на 2017 год, адрозніваюцца ад фактычных. “За 10 месяцаў сярэднегадавыя цэны на нафту склаліся на ўзроўні $52 за бараль. Бюджэт разлічваўся пры $35 за бараль. Мэтавы прагноз быў $45 за бараль”, – адзначыў прэм’ер-міністр.
Урад прапануе дадатковыя даходы накіраваць на пакрыццё дэфіцыту бюджэту Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва для выплаты працоўных пенсій – амаль Br722 млн, астатнія – на фінансаванне мерапрыемстваў па прынятых у бягучым годзе рашэннях кіраўніка дзяржавы. “Удакладнены бюджэт будзе ўнесены ў бліжэйшы час”, – запэўніў прэм’ер-міністр.

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации