Categories: Падзеі

Лукашэнка: пакаленне пераможцаў стварыла магутны эканамічны і культурны патэнцыял

Пакаленне пераможцаў стварыла магутны эканамічны і культурны патэнцыял. Гэта стала асновай далейшага развіцця Беларусі, заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на цырымоніі ўскладання вянкоў да манумента Перамогі ў Мінску з нагоды 72-й гадавіны Вялікай Перамогі, перадае карэспандэнт БЕЛТА. «Нацысты ператварылі наш квітнеючы край у руіны. Каб адрадзіць Беларусь з попелу, спатрэбілася яшчэ адна найцяжэйшая бітва. Цяпер ужо з разрухай і голадам. Самаадданасць і гераізм людзей, згуртаванасць і братэрская дапамога саюзных рэспублік зрабілі, здавалася б, немагчымае. За кароткія тэрміны мы аднавілі заводы і фабрыкі, узвялі новыя, арганізавалі сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, пабудавалі школы, ВНУ, бібліятэкі, тэатры і музеі, — сказаў беларускі лідар. — Пакаленне пераможцаў стварыла магутны эканамічны і культурны патэнцыял. Гэта стала асновай далейшага развіцця нашай краіны». «Мы шчаслівыя, што нашы дарагія ветэраны вайны і працы сёння знаходзяцца сярод нас. Усё, што вы зрабілі для Радзімы, ніколі не будзе забыта. Вашы здзяйсненні назаўсёды занялі самае ганаровае месца ў айчыннай гісторыі. На вашым прыкладзе вучацца і будуць вучыцца ўсе пакаленні беларусаў. Бо не можа быць нічога больш дастойнага, чым ахвярны подзвіг у імя свабоды і незалежнасці. З гадамі мы разумеем гэта всё вастрэй, асабліва сёння, калі вас, дарагія ветэраны, становіцца ўсё менш і менш», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
БелТА.
administrator

Recent Posts

Суд вынес приговор замдиректору филиала предприятия АПК в Гродненском районе за взятку

Суд Ленинского района Гродно рассмотрел уголовное дело о коррупционном преступлении в отношении заместителя директора филиала…

5 часов ago

Юрий Караев и Константин Бурак ознакомились с ходом уборочной кампании в Щучинском районе

Сегодня председатель облисполкома Юрий Караев и помощник Президента – инспектор по Гродненской области Константин Бурак…

5 часов ago

Моладзевыя навіны. Піянерская эстафета: спрыт, азарт, сяброўства

У палатачным летніку “Экатурыст” Круцілавіцкай базавай школы прайшла піянерская эстафета для адпачывальнікаў 11-13 гадоў. Дзве…

5 часов ago

Какой увидит Беларусь весь мир? Предложи свой символ!

Национальное агентство по туризму объявляет Национальный конкурс «Вобраз Беларусі. Позірк і адкрыццё» по созданию концепции…

5 часов ago

Семінар-вучоба. Аб’ектам гісторыка-культурнай спадчыны – асаблівая ўвага

У раённым выканаўчым камітэце пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі з удзелам начальніка аддзела…

7 часов ago

Юрий Караев потребовал предельной мобилизации сил и жесткой дисциплины на уборочной

На заседании облисполкома под руководством главы региона Юрия Караева обсудили «горячую» тему уборочной кампании, которая…

8 часов ago