У раённым выканаўчым камітэце пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі з удзелам начальніка аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва Алены Грамко і начальніка аддзела землеўпарадкавання райвыканкама Дзмітрыя Залеўскага прайшоў семінар-вучоба для ўласнікаў, карыстальнікаў і землекарыстальнікаў аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны раёна.
Вадзім Бялятка акцэнтаваў увагу на тым, што неабходнасць дэталёва разабрацца ў патрабаваннях заканадаўства да ўтрымання такіх аб’ектаў узнікла пасля праверкі пракуратуры, у час якой выяўлены недахопы, унесена прадстаўленне.
З практычным аспектам у рабоце па забеспячэнні належнага рэжыму ўтрымання, выкарыстання, захавання гісторыка-культурных каштоўнасцяў у адпаведнасці з патрабаваннямі дзеючага заканадаўства прысутных азнаёміла, агучыла вострыя пытанні, вызначыла шляхі і тэрміны іх вырашэння загадчыца сектара культуры райвыканкама Таццяна Ваніслаўчык. Яна зазначыла, што на Дзятлаўшчыне знаходзяцца 37 аб’ектаў гісторыка-культурнай каштоўнасці (ГКК), за якімі замацаваны 19 уласнікаў-карыстальнікаў, большасць з якіх – гэта прадстаўнікі праваслаўнай і каталіцкай канфесій, а таксама Дзятлаўскае РУП ЖКГ, ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас”, ААТ “Дварэц-Агра”, Парэцкі, Данілавіцкі, Дварэцкі сельвыканкамы і новая ўласніца палаца Радзівілаў у Дзятлаве. Згодна з Кодэксам аб культуры, імі ў вызначаным парадку падпісаны ахоўныя абавязацельствы, якія вызначаюць індывідуальныя ўмовы ўтрымання і выкарыстання ГКК, устанаўліваюць парадак ажыццяўлення работ і іншыя абмежаванні дзейнасці ўласнікаў, а таксама патрабаванні па забеспячэнні іх захаванасці, якія рэгламентуюцца заканадаўствам. Разам з тым, як паказалі ўласныя маніторынгавыя мерапрыемствы і апошняя праверка пракуратуры Дзятлаўскага раёна, у дзейнасці ўтрымальнікаў ёсць шэраг парушэнняў. Яны тычацца ўстаноўкі ахоўных шыльдаў пэўнага ўзору, якія павінны быць на кожным з аб’ектаў; распрацоўкі праектаў зон аховы (ёсць толькі ў касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве); пераводу земляў, дзе знаходзяцца ГКК, у катэгорыю земляў гісторыка-культурнага прызначэння; забеспячэння належнага рэжыму ўтрымання, выкарыстання, захаванасці аб’ектаў ГКК, падтрымання іх у належным стане, забеспячэння парадку на тэрыторыях. У сувязі з неабходнасцю вырашэння дадзеных задач і ўхілення парушэнняў канкрэтызаваны змест Плана па захаванні гісторыка-культурнай спадчыны Дзятлаўскага раёна, арганізаваны кантроль за яго выкананнем, выпрацаваны даручэнні для кожнага ўласніка-карыстальніка. У Комплекс мерапрыемстваў па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Дзятлаўскага раёна на 2026-2030 гады ўнесены дапаўненні ў частцы разгляду пытанняў аб рабоце органаў мясцовага кіравання, арганіцацый і прадпрыемстваў раёна па захаванні гісторыка-культурнай спрадчыны, а падвесці вынікі гэтай работы мяркуецца на пасяджэнні райвыканкама ў першым квартале 2027 года.
Таццяна Ваніслаўчык таксама расказала, што прадстаўленне пракуратуры ў чэрвені было разгледжана на нарадзе з намеснікам старшыні райвыканкама Вадзімам Бяляткам, тады ж выпрацаваны комплекс мер, вызначаны канкрэтныя тэрміны іх выканання і арганізаваны за гэтым кантроль. З усімі патрабаваннямі яна азнаёміла ўдзельнікаў семінара-вучобы, падрабязна спыніўшыся на задачах і шляхах іх вырашэння.
Як павінна ажыццяўляцца работа ўласнікаў з гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі і метадычнае суправаджэнне, патлумачыла дырэктар Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея Вераніка Паўлоўская. Увагу прысутных яна акцэнтавала на ўтрыманні аб’ектаў, асабліва эстэтычным і санітарным іх стане, своечасовым абкошванні травы на тэрыторыях, расказала аб працэдуры ўзгаднення правядзення рамонтных работ.
Падводзячы вынікі пасяджэння, Вадзім Бялятка заклікаў уласнікаў-карыстальнікаў аб’ектаў гістарычнай спадчыны раёна да выканання патрабаванняў заканадаўства і падкрэсліў, што пры неабходнасці яны могуць звяртацца па метадычную дапамогу да адказных спецыялістаў райвыканкама.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Першы ў гэтым годзе восеньскі кірмаш па вуліцы Слонімскай райцэнтра прайшоў 3 кастрычніка і парадаваў…
Восень пафарбавала дрэвы ў жоўты і барвовы колеры, ціха падае лісце, радуюць яркія астры і…
Президент Беларуси Александр Лукашенко подтвердил приверженность интеграции прежде всего на постсоветском пространстве. Соответствующие заявления он…
Немец Франц Райндль избран новым президентом Международной федерации хоккея (IIHF), сообщает БЕЛТА со ссылкой на…
Па добрай традыцыі на Дзятлаўшчыне аднымі з першых прышчапляюцца і падаюць прыклад іншым працоўным калектывам…
Нядаўна аўтапарк раённага Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных і іншых арганізацый папоўніўся новым аўтобусам МАЗ…