Categories: Падзеі

У Беларусі будуць і далей падтрымліваць развіццё невялікіх вёсак. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка

9 мая, Мінск /Святлана Саўко — БЕЛТА/. У Беларусі будуць і далей падтрымліваць развіццё невялікіх вёсак. Аб гэтым сёння заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанні журналістаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі ўдалося прывесці ў парадак буйныя населеныя пункты, аграгарадкі. Цяпер справа за невялікімі вёскамі. «Іх трэба прыводзіць у парадак. І калі людзі будуць там жыць, мы абавязкова мадэрнізуем, адрамантуем інфраструктуру для іх, — сказаў Прэзідэнт. — Мы будзем рабіць гэта па усёй краіне». Пытанне, адрасаванае беларускаму лідару, датычылася, у прыватнасці, Віцебскай вобласці. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, гэты рэгіён патрабуе павышанай увагі, таму што там такіх маленькіх вёсак больш, чым у любой іншай вобласці. Кожны з такіх населеных пунктаў, у якім бывае літаральна па тры-чатыры дамы, аднавіць, можа, і не атрымаецца. «Але трэба зрабіць усё для таго, каб нармальна жылі сем’і, у якіх ёсць дзеці. Трэба іх падвезці ў школу — значыць, будзем падвозіць», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. «Будзем усё рабіць для таго, каб гэтыя вёсачкі аднавіць, падвядзём дарогі. Мы на гэта і нацэлілі нашу праграму па развіцці сеткі мясцовых дарог», — сказаў Прэзідэнт. З гэтага года мясцовым дарогам у Беларусі будзе ўдзяляцца павышаная ўвага, чакаецца, што на працягу трох-чатырох гадоў яны будуць поўнасцю прыведзены ў парадак.
БелТА.
administrator

Recent Posts

Суд вынес приговор замдиректору филиала предприятия АПК в Гродненском районе за взятку

Суд Ленинского района Гродно рассмотрел уголовное дело о коррупционном преступлении в отношении заместителя директора филиала…

6 часов ago

Юрий Караев и Константин Бурак ознакомились с ходом уборочной кампании в Щучинском районе

Сегодня председатель облисполкома Юрий Караев и помощник Президента – инспектор по Гродненской области Константин Бурак…

7 часов ago

Моладзевыя навіны. Піянерская эстафета: спрыт, азарт, сяброўства

У палатачным летніку “Экатурыст” Круцілавіцкай базавай школы прайшла піянерская эстафета для адпачывальнікаў 11-13 гадоў. Дзве…

7 часов ago

Какой увидит Беларусь весь мир? Предложи свой символ!

Национальное агентство по туризму объявляет Национальный конкурс «Вобраз Беларусі. Позірк і адкрыццё» по созданию концепции…

7 часов ago

Семінар-вучоба. Аб’ектам гісторыка-культурнай спадчыны – асаблівая ўвага

У раённым выканаўчым камітэце пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі з удзелам начальніка аддзела…

9 часов ago

Юрий Караев потребовал предельной мобилизации сил и жесткой дисциплины на уборочной

На заседании облисполкома под руководством главы региона Юрия Караева обсудили «горячую» тему уборочной кампании, которая…

10 часов ago