Любімы горад, красуй у стагоддзях. Дзятлаву – 525! У храма душа радзімы

Да свайго 525-годдзя наш горад атрымаў нямала арыгінальных і шчырых падарункаў ад удзячных землякоў.

Але найлепшы той, як у народзе кажуць, што зроблены сваімі рукамі. Ім стала паменшаная копія касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве, якую разам са сваёй жонкай стварыў ураджэнец нашага раёна, а сёння жыхар Баранавічаў, Станіслаў Канавалік. Падораны ім макет заняў пачэснае месца ў музеі Дзятлаўскага райвыканкама, а аўтар расказаў гісторыю яго стварэння.

– Станіслаў  Лук’янавіч, што вас звязвае з Дзятлаўшчынай?

– Я нарадзіўся ў вёсцы Вялікія Шастакі Дзятлаўскага раёна, тады Раготнаўскага сельсавета. Скончыў тут сямігадовую школу, затым – рамесленае вучылішча ў горадзе Слоніме, працаваў у раёне трактарыстам. Да службы ў войску па накіраванні ваенкамата вучыўся ў Дзятлаве на радыётэлеграфіста, у армію прызываўся таксама адсюль. Ужо пасля тэрміновай службы мяне разам з таварышамі накіравалі ў Баранавічы на будаўніцтва баваўнянай фабрыкі, у тым горадзе я і застаўся жыць, але пра родную Дзятлаўшчыну не забываю ніколі.

– Як прыйшла задумка стварыць макет дзятлаўскага касцёла?

– Да дэкаратыўнай творчасці мяне падштурхнула само жыццё: калі ў 2000 годзе я перанёс хваробу, доктар параіў мне знайсці занятак, каб увесь час трэніраваць мозг, тады пры дапамозе любімай жонкі Валянціны Сяргееўны стаў ствараць розныя скульптуры. Спачатку бусла, дзеда з бабай і Калабка, іншых казачных персанажаў на дачы, а потым – макеты храмаў, бо гэта асаблівая тэма, якая мае карані ў маім дзяцінстве. Наша сям’я была рэлігійнай, і кожную нядзелю мы хадзілі за 18 кіламетраў пешшу ў касцёл у Дзятлава, бо ён быў адзіным у раёне, дзе ў тыя гады праходзіла богаслужэнне. Акрамя таго, гэта была і ёсць, на маю думку, галоўная архітэктурная адметнасць Дзятлаўшчыны. Гэта шосты макет храма, якія мы стварылі разам з жонкай.

– Ваш макет вельмі дакладны і дэталёвы. На аснове чаго вы яго канструявалі?

– Мы прыехалі ў Дзятлава, узялі блаславенне ў ксяндза Здзіслава Пікулы, сфатаграфавалі архітэктурны помнік з усіх бакоў. За год работы мы разам з жонкай увасобілі ў жыццё гэты праект, паспелі акурат да юбілею горада, 377-й гадавіны самога храма зрабіць падарунак землякам.

– Ці часта бываеце на малой радзіме?

– Калі бацькі былі жывыя, часта наведваў Дзятлаўшчыну, цяпер дачка прывозіць сюды разы два на год наведаць магілы продкаў.

– Што пажадаеце сваім землякам і Дзятлаву да Дня нараджэння?

– Віншую горад і ўсіх дзятлаўчан са святам. Жадаю ўсім землякам моцнага здароўя, поспехаў у працы, вучобе, а галоўнае – мірнага неба над роднай краінай. Няхай наша Дзятлаўшчына жыве і квітнее.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Марафон нявест зноў на Дзятлаўшчыне!

Два гады дзятлаўчане з нецярпеннем чакалі адзін з самых пяшчотных, вытанчаных і грацыёзных конкурсаў, які…

4 часа ago

Ведае ўчастковы. На чыгунцы будзьце ўважлівыя

Пытанне: якія меры асабістай бяспекі на чыгунцы неабходна выконваць, каб засцерагчы сваё жыццё і маёмасць?…

8 часов ago

Збожжа – у засеках, каравай – на стале

Весела і ўрачыста з песнямі ад мінскай групы “Добрыя людзі”, шчырымі пажаданнямі і заслужанымі ўзнагародамі…

21 час ago

Выгодная подготовка к новому учебному году вместе с официальными дилерами А1!

До начала учебного года осталось совсем немного времени, а значит, сейчас самое время подготовиться к…

21 час ago

Александр Лукашенко о неформальных переговорах с Президентом Мьянмы: обсудили все направления сотрудничества

Президенты Беларуси и Мьянмы во время состоявшейся 20 августа неформальной встречи обсудили все направления сотрудничества.…

1 день ago

Дзятлаўчане на абласной жнівеньскай педагагічнай нарадзе

21 жніўня ў Гродне прайшла традыцыйная штогадовая жнівеньская педагагічная нарада, якая сабрала разам кіруючых работнікаў…

1 день ago