Лічбы раскажуць аб справах. Справаздачы ў працоўных калектывах

18 ліпеня старшыня Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Дубовік пабыў у Казлоўшчыне, дзе перад калектывам Дзятлаўскага ПМС выступіў са справаздачай аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця Дзятлаўскага раёна за першае паўгоддзе 2019 года.

У гэты ж дзень з аналагічнымі справаздачамі выступілі намеснікі старшыні райвыканкама Міхаіл Бабіна – перад калектывам КСУП “Вензавец”, Ігар Кухарэвіч – перад калектывам аддзела ўнутраных спраў райвыканкама, Юрый Залеўскі – перад калектывам Дзятлаўскага ўчастка Лідскага вузла паштовай сувязі.

За шэсць месяцаў на Дзятлаўшчыне на 102,6 % выкананы сацыяльны стандарт па бюджэтным забеспячэнні расходаў на ахову здароўя ў разліку на аднаго жыхара паляпшаецца матэрыяльна-тэхнічная база ўстановаў (набыты дзве адзінкі медабсталявання на 13,7 тысяч рублёў). Платных медыцынскіх паслугаў аказана на 109256,15 рубля (тэмп росту 100,58 %).

У поўным аб’ёме выконваюцца мерапрыемствы праграмы “Ахова працы” Дзяржаўнай праграмы аб сацыяльнай абароне і садзейнічанні занятасці. Напружанасць на рынку працы раёна на 1 ліпеня 2019 года склала 0,1 беспрацоўнага на адну вакансію. Забяспечана выкананне паказчыка па ўзроўні зарэгістраванага беспрацоўя, які на тую ж дату складаў 0,5 % да колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва пры заданні не вышэй за 1 %. З улікам наяўных вакансій працаўладкаваны 253 чалавекі (105,4 % да задання), у тым ліку на пастаянную работу – 145 беспрацоўных.

На тэрыторыі раёна на 1 ліпеня 2019 года налічваецца 8585 пенсіянераў. Сёлета за першае паўгоддзе расходы на выплату пенсій склалі 20,3 мільёна рублёў. Сярэдні памер пенсіі ў раёне на 1 ліпеня 2019 года – 387,08 рубля. За шэсць месяцаў пенсіянерам і інвалідам, якія маюць вострую патрэбу, аказана матэрыяльная дапамога са сродкаў Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва на суму 11480 рублёў. У рамках аказання дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі дапамога аказана 389 грамадзянам на суму 121 421,77 рубля, прыняты 15 рашэнняў аб назначэнні сямейнага капіталу ў памеры 10 000 долараў ЗША.

На 1 ліпеня 2019 года выкананы ўсе мінімальныя сацыяльныя стандарты ў сістэме адукацыі. На паляпшэнне вучэбна-матэрыяльнай базы скіраваны 793 540,22 рубля. Ахоп гарачым харчаваннем за другі квартал склаў 99,6 %. Палепшылася выніковасць выступленняў навучэнцаў на абласной алімпіядзе па вучэбных прадметах на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі. Заваяваны 11 дыпломаў рознай ступені, што на 4 больш, чым летась. Як і ў 2018 годзе, на заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды навучэнец гімназіі № 1 горада Дзятлава Ілья Угрын (настаўніца Ганна Урбановіч) заваяваў дыплом другой ступені па матэматыцы. Ілья ўключаны ў каманду па падрыхтоўцы да міжнароднай алімпіяды па матэматыцы.

Вынікова ў конкурсах работ даследчага характару выступіў навучэнец Новаяльнянскай сярэдняй школы Ягор Сокал (настаўніца Алена Баковіч). Ён заваяваў некалькі рэспубліканскіх дыпломаў, праект Ягора выбралі для ўдзелу ў Стакгольмскім юніёрскім водным конкурсе (Швецыя).

Па выніках выпускной кампаніі 216 выпускнікоў 9-х класаў атрымалі пасведчанні аб агульнай базавай адукацыі, сярод іх 11-х – з адзнакай. Атэстаты аб агульнай сярэдняй адукацыі ўручаны 164 выпускнікам 11 класаў, 14 з іх – асаблівага ўзору з узнагароджаннем залатым медалём. У абласных і рэспубліканскіх конкурсах навучэнцы і педагогі раёна заваявалі 52 месцы.

У першым паўгоддзі забяспечана выкананне мінімальных сацыяльных стандартаў у галіне “Культура”. У раёне праведзены значныя мерапрыемствы: фестываль сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст”, адкрыты рэгіянальны фестываль-карнавал роставых лялек і лялечных тэатраў “Дасканалы свет казкі”, святы жывёлавода, вышыванкі, касцоў, ягад, шэраг мерапрыемстваў да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 75-годдзя заснавання Гродзенскай вобласці. Упершыню ў раёне рэалізаваны тэматычны праект “75 дзён да Перамогі” (праведзены 95 мерапрыемстваў). У рамках раённага праекта “Лета-2019” у чэрвені прайшло каля 60 мерапрыемстваў. Адзначаўся 16 % прырост наведвання бібліятэк. Дзятлаўскі гісторыка-краязнаўчы музей наведалі 4 896 чалавек, папоўніўся музейны фонд.

Павысілася выніковасць удзелу ў конкурсах і алімпіядах навучэнцаў Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў, заваяваны 41 прызавы дыплом. Па выніках удзелу ў конкурсах 4 пакеты дакументаў накіраваны для разгляду ў спецыяльны фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

За студзень-чэрвень 2019 года санаторна-курортнае лячэнне прайшлі 360 жыхароў раёна, у тым ліку 10 дзяцей-інвалідаў, 238 дзяцей, якія жывуць і вучацца на забруджанай тэрыторыі. У чэрвені ў раёне працаваў 21 аздараўленчы летнік з дзённым знаходжаннем, 5 – з кругласутачным, за першую змену аздаравіліся 976 дзяцей. Ажыццяўлялася работа, скіраваная на забеспячэнне другаснай занятасці моладзі: праведзена дагаворная кампанія з суб’ектамі гаспадарання, заключаны 8 дагавораў на 150 чалавек. Ужо скончылі работу студэнцкія атрады ў КСУП “Жукоўшчына” і “Хвінявічы”, працуе атрад у КСУП “Белагурна”.

За першае паўгоддзе ў раёне праведзены 72 спартыўныя мерапрыемствы, удзел у іх прынялі 3,5 тысячы чалавек. У спецыялізаваных вучэбна-спартыўных установах на тэрыторыі Дзятлаўшчыны займаюцца 369 навучэнцаў. Колькасць прынятых за шэсць месяцаў турыстаў склала 8 901 чалавек, з іх замежных гасцей – 4 399. Для падтрымкі нацыянальных зборных каманд Беларусі ў час ІІ Еўрапейскіх гульняў 43 арганізацыі раёна дэлегіравалі 356 работнікаў у якасці балельшчыкаў.

Ірына СТЫРНІК,

Юлія БАКУНОВІЧ

administrator

Recent Posts

Сяргей Адаменка: “Мы стараемся задаволіць інтарэсы ўсіх заяўнікаў”

25 верасня выязны прыём грамадзян у Дзятлаве правёў намеснік міністра энергетыкі Сяргей  Адаменка. Ён даў…

45 минут ago

Праблема кіберзлачынстваў – праз прызму дзіцячага клопату

Дзятлаўшчына далучылася да рэспубліканскай прафілактычнай акцыі “Кіберзлачынствы – сувязь праз пакаленні”, накіраванай на абарону пажылых…

57 минут ago

На стаянках парушэнняў не выяўлена

24 верасня супрацоўнікі міжраённага аддзела Дзяржаўтаінспекцыі Слонімскага РАУС і журналіст газеты “Перамога” адправіліся ў сумесны…

1 час ago

Спрашивали? Отвечаем

Вопрос: Период гражданско-правового договора с 01.07.2026 по 19.11.2026. Обязательные страховые взносы начислены и уплачены в…

4 часа ago

В Дятлово пройдет ярмарка вакансий

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

5 часов ago

«Талент лiга U-12, U-14» (2-й тур)

24 сентября в Островце прошли игры 2-го тура областного этапа республиканского проекта по футболу «Талент…

5 часов ago