Урачысты мітынг, прымеркаваны да Дня народнага адзінства, прайшоў у Дзятлаве.

Каля абеліска Славы сабраліся прадстаўнікі органаў улады, грамадскіх арганізацый, працоўных калектываў, моладзь, каб узгадаць, што мір, незалежнасць і адзінства нашай краіны заваяваны дарагой цаной. Подзвіг нашых дзядоў і прадзедаў – гэта фундамент, на якім стаіць суверэнная Беларусь.

Абеліск Славы – сімвал непакорнага духу нашага народа. У суровыя гады Вялікай Айчыннай вайны менавіта адзінства, згуртаванасць і любоў да роднай зямлі дапамаглі беларусам выстаяць і перамагчы. Мы помнім тых, хто не вярнуўся з палёў бою, загінуў за свабоду і незалежнасць нашай Радзімы. Памяць пра іх жыве ў граніце мемарыялаў і ў нашых сэрцах.

У знак глыбокай удзячнасці за мірнае неба, адзіную і незалежную Беларусь дзятлаўчане ўсклалі кветкі да абеліска Славы.

Святлана ГРЫШЫНА

Фота Наталлі АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае #РАЗАМ #17Верасня #МЫедины #адзiннарод

Похожие публикации