Customize Consent Preferences

We use cookies to help you navigate efficiently and perform certain functions. You will find detailed information about all cookies under each consent category below.

The cookies that are categorized as "Necessary" are stored on your browser as they are essential for enabling the basic functionalities of the site. ... 

Always Active

Necessary cookies are required to enable the basic features of this site, such as providing secure log-in or adjusting your consent preferences. These cookies do not store any personally identifiable data.

Functional cookies help perform certain functionalities like sharing the content of the website on social media platforms, collecting feedback, and other third-party features.

Analytical cookies are used to understand how visitors interact with the website. These cookies help provide information on metrics such as the number of visitors, bounce rate, traffic source, etc.

Performance cookies are used to understand and analyze the key performance indexes of the website which helps in delivering a better user experience for the visitors.

Advertisement cookies are used to provide visitors with customized advertisements based on the pages you visited previously and to analyze the effectiveness of the ad campaigns.

Зборшчыкі подпісаў павінны мець магчымасць свабодна размаўляць з выбаршчыкамі. Аб гэтым заявіў сёння журналістам сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік, які правёў у Віцебску семінар-вучобу з кіруючым складам тэрытарыяльных выбарчых камісій рэгіёна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

“Самае галоўнае для тых камісій, якія ўжо сфарміраваны, – стварыць добрыя ўмовы для работы ініцыятыўных груп. Зборшчыкі подпісаў не павінны адчуваць нейкіх абмежаванняў, уціску, яны павінны мець магчымасць свабодна размаўляць з выбаршчыкамі”, – падкрэсліў сакратар ЦВК.

Ён таксама адзначыў, што ў далейшым тэрытарыяльным камісіям трэба аб’ектыўна падысці да праверкі подпісаў. “Гэта работа вельмі аб’ёмная, у кожным раёне будзе нямала падпісных лістоў, хацелася б, каб работа прайшла зладжана, арганізавана, у строгай адпаведнасці з выбарчым заканадаўствам”, – сказаў субяседнік.

Мікалай Лазавік падкрэсліў, што ЦВК не кантралюе ход збору подпісаў за прэтэндэнтаў у кандыдаты на пасаду Прэзідэнта. “Інфармацыю мы атрымаем, калі падпісныя лісты стануць паступаць у раённыя выбарчыя камісіі, пакуль яшчэ такіх фактаў у нас няма. Патэнцыяльныя кандыдаты самі кантралююць перадвыбарныя штабы, а тэрытарыяльныя камісіі і ЦВК проста сочаць за выкананнем заканадаўства”, – растлумачыў ён.

Сакратар ЦВК падкрэсліў, што дзякуючы таму, што выканаўчыя камітэты разумна падышлі да абмежавання месц па зборы подпісаў, скаргаў у ЦВК не паступае. “Выканкамы не сталі забараняць пікетаванне там, дзе можна не забараняць, і скаргаў няма. Чым больш абмежаванняў – тым больш будзе скаргаў. Цяпер абмежаванняў мала”, – канстатаваў Мікалай Лазавік.

У Віцебскай вобласці створана 26 тэрытарыяльных выбарчых камісій па выбарах Прэзідэнта Беларусі. Акрамя абласной, гэта 21 раённая, адна гарадская ў Наваполацку і тры раённыя ў Віцебску

Logo BelTA

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации