Цэнтральная выбарчая камісія рэкамендуе на кожным участку стварыць умовы для самастойнага галасавання людзей са слабым зрокам і сляпых. Аб гэтым паведаміў журналістам сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік, які сёння праводзіць у Віцебску семінар-вучобу з кіруючым складам тэрытарыяльных выбарчых камісій рэгіёна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

“У час гэтай выбарчай кампаніі мы рэкамендуем на кожным участку стварыць умовы для самастойнага галасавання сляпых. Будуць выраблены інфармацыйныя матэрыялы шрыфтам Брайля, спецыяльныя трафарэты, куды будзе ўкладацца бюлетэнь і можна будзе яго запоўніць”, – растлумачыў сакратар ЦВК.

Разам з тым ён падкрэсліў, што старая норма закона не адмяняецца. “Выбаршчык – інвалід па зроку, любы іншы інвалід, які не можа самастойна запоўніць бюлетэнь, будзе мець магчымасць скарыстацца дапамогай іншага грамадзяніна”, – сказаў Мікалай Лазавік.

У Віцебскай вобласці ўтворана 26 тэрытарыяльных выбарчых камісій па выбарах Прэзідэнта Беларусі. Акрамя абласной, гэта 21 раённая, адна гарадская ў Наваполацку і тры раённыя ў Віцебску

Logo BelTA

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации