У Казлоўшчынскай сярэдняй школе прайшло пасяджэнне бюро раённай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі пад кіраўніцтвам яе старшыні Дзмітрыя Малочкі.

Сустрэча была прысвечана пытанням выканання рашэнняў трэцяга снежаньскага пленума Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Беларусі. Як было адзначана, яны тычацца аналітычнай і асветніцкай работы камуністаў, якая пачыналася з падрыхтоўкі, а цяпер прадоўжыцца тлумачэннем насельніцтву Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2026-2030 гады і яе асноўных стратэгічных напрамкаў, а таксама пытанняў ідэалагічнай і масава-палітычнай работы партыі па выкананні палажэнняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 сакавіка 2025 года №12 “Аб рэалізацыі асноў ідэалогіі беларускай дзяржавы” і метадах яе ўдасканалення.   

Былі падведзены і вынікі па прыёме новых партыйцаў у рады раённай арганізацыі КПБ. Як адзначыў Дзмітрый Малочка, на абласным форуме ў Гродне было пастаўлена заданне ў гэтым годзе давесці лічбу да 40 чалавек, і яно выканана. Ва ўрачыстай абстаноўцы саракавы партыйны білет камуністы раёна ўручылі настаўніцы гісторыі Казлоўшчынскай сярэдняй школы Таццяне Альховік.

Яшчэ былі абмеркаваны пытанні ўнясення партыйных узносаў, падпіскі на цэнтральнае выданне “Камуніст Беларусі”, удзелу ў мерапрыемствах і правядзення мінулай электаральнай кампаніі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Як расказаў Дзмітрый Малочка, партыйная арганізацыя Дзятлаўшчыны паказала станоўчыя вынікі па ўсіх гэтых пазіцыях і ўпэўнена ўвайшла ў дзясятку лепшых сярод раённых арганізацый КПБ Гродзеншчыны.

Ірына СТЫРНІК

Фота арганізатараў

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации