Categories: Падзеі

«Куцюрнае майстэрства» ў Дзятлаве

Дзятлаўчанам была прадстаўлена калекцыя адзення і ўпрыгажэнняў тонкай ручной работы «Куцюрнае майстэрства». Аднак над гэтай прыгожай і вытанчанай калекцыяй шчыравалі не заморскія мадэльеры-дызайнеры, а нашы айчынныя майстрыхі — жыхаркі Дзятлаўшчыны.

Паказ мадэляў ручной работы наладзілі спецыялісты і наведвальнікі аб’яднання «Нам гады не бяда» Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна разам з юнымі памочнікамі — выхаванцамі Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці №2 горада Дзятлава. У ролі вядучых моднага паказу выступілі работніцы цэнтральнай раённай бібліятэкі. На подыум, у які часова ператварылася частка залы Цэнтра, яны заклікалі мадэляў, якія дэманстравалі дарослае і дзіцячае адзенне. Недалёка мясцілася выстава, на якой, акрамя сукенак і кардыганаў, былі цацкі, упрыгажэнні, абрусы, пакрывалы ручной работы.

— Ідэя праекта «Куцюрнае майстэрства» ўзнікла даўно, — расказала загадчыца аддзялення Галіна Эдвардаўна Касцюк. — Сярод людзей, якія наведваюць наша аддзяленне, шмат жанчын, якія вяжуць на спіцах і кручком, вышываюць, плятуць. У нас працуюць гурткі «Рукадзельніца» і «Майстрыха» (кіраўнік Таццяна Міхайлаўна Зінкевіч). Першая выстава творчасці «У гасцях у Снежнай Каралевы» ладзілася ў час навагодніх святаў. Яшчэ тады высветлілася, што нашы майстрыхі з дапамогай спіцаў і кручка здольны ствараць сапраўдныя цуды, і гэта не толькі сурвэткі і элементы дэкору, але і адзенне. Найчасцей пра іх уменне ведаюць толькі родныя, якія або носяць гэтыя рэчы, або бачаць, як бабулі складваюць іх у шафу. Творчы патэнцыял у нашых майстрых вялікі, і яго варта дэманстраваць людзям: дзяліцца вопытам, натхняць іншых жыхарак раёна на стварэнне ўласных работ. Менавіта для гэтага мы і распрацавалі праект «Куцюрнае майстэрства». Дарэчы, назва яго ўзнікла пад уплывам глянцавых часопісаў, дзе на фотаздымках сустракаюцца навінкі моды, у тым ліку ад куцюр. А ў нашых зямлячак, між іншым, фантазіі не менш, чым у знакамітых куцюр’е.

Паколькі пераважная большасць нашых майстрых — гэта бабулі, якія «абвязваюць» сваіх унукаў, паказаць іх вырабы ручной работы мы заклікалі юных памочнікаў з дзіцячага садка. Для малечы гэта не толькі цікавая гульня, у якой яны выканалі ролю мадэляў, вучыліся хадзіць па подыуме і не баяцца публікі, але і станоўчы вопыт узаемадзеяння са старэйшым пакаленнем.

Калекцыя спадабалася гледачам, аб чым сведчылі іх апладысменты. Кожная з майстрых прадстаўляла свой «Дом моды» (назва гучная, але і паглядзець было на што). Актывістка аб’яднання Ядвіга Міхайлаўна Гушча змагла, напрыклад, сярод іншых вырабаў прадставіць кофтачку, якую звязала яшчэ 50 гадоў таму, — такі важкі стаж у яе захаплення. Ірына Іванаўна Варабей расказала, што ўменне вязаць перадалося ёй ад маці, якая ў свой час была выдатнай майстрыхай. Раісу Уладзіміраўну Гурневіч на стварэнне новых мадэляў натхняюць дзве яе ўнучкі: бабуля стараецца стварыць нешта адметнае для кожнай з іх. Прыгожыя вытанчаныя ўборы, у тым ліку ажурнай вязкі, атрымліваюцца ў Таццяны Аляксандраўны Шафарэвіч. Яна, нягледзячы на насычаны працоўны графік (з’яўляецца ўчастковым педыятрам), знаходзіць час на сваё захапленне. Наогул, усе жанчыны-майстрыхі — гэта выдатныя гаспадыні, матулі, бабулі. Адпачываючы ад будзённых клопатаў, яны стараюцца кожную вольную хвілінку выкарыстаць для стварэння новай мадэлі. Гэта тычыцца і Алены Віктараўны Жыбко, Наталлі Рыгораўны Лазука. А вось удзельніцы раённай арганізацыі «БелТІЗ» Леакадзія Валяр’янаўна Румянцава і Гэля Браніславаўна Красоцкая былі заяўлены як «дызайнеры», бо ствараюць не толькі адзенне. Напрыклад, Леакадзія Румянцава разам з дачкой майструюць адмысловыя калье і завушніцы, займаюцца валяннем з шэрсці.

Напрыканцы мерапрыемства ўсе майстрыхі атрымалі дыпломы ўдзельнікаў праекта «Куцюрнае майстэрства» і падарункі ад раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа. Пачастункі і прызы былі ўручаны юным мадэлям з дзіцячага садка. Раённы савет ветэранаў вырашыў адзначыць майстрых сімвалічнымі медалямі «Супербабуля».

Напрыканцы моднага паказу арганізатары праекта выказалі меркаванне, што пасля падобных мерапрыемстваў у грамадзян пажылога ўзросту дужэе вера ў рэалізацыю свайго творчага патэнцыялу. Варта спадзявацца, што неўзабаве з’явіцца і магчымасць прадаваць свае вырабы ручной работы. Таму праект не згортваецца: «Куцюрнае майстэрства» чакае новых ідэй.

І. КАЎКЕЛЬ
Фота аўтара

administrator

Recent Posts

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

14 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

14 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

17 часов ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

17 часов ago

В новом учебном году изменений в деловом стиле одежды школьников не будет — Минобразования

В новом учебном году никаких изменений, касающихся одежды делового стиля школьников, не будет. Об этом…

17 часов ago

ПРО:Безопасность. К чему приводит детская шалость?

28 июля в 17-10 дежурный персонал Вороновской районной больницы сообщил спасателям о том, что в…

17 часов ago