З 7 па 13 лютага 2022 года ў аператыўна-дзяжурную службу АУС Дзятлаўскага райвыканкама паступіла 48 паведамленняў, 2 з якіх утрымлівалі звесткі аб прыкметах учыненых злачынстваў, 8 – аб адміністрацыйных правапарушэннях, 38 – аб іншых здарэннях.
Да адміністрацыйнай адказнасці былі прыцягнуты 30 правапарушальнікаў, узбуджана 1 крымінальная справа.
Адкрыў дачны сезон?
У гаспадарчай пабудове на падворку аднаго з дачных дамоў нашага раёна супрацоўнікі міліцыі знайшлі зусім не граблі і рыдлёўкі: гаспадар захоўваў тут 430 літраў самагоннай брагі. Знаходку праваахоўнікі знішчылі, уладальнік дачы будзе прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.
Аляксандр БІЛЬ,
начальнік АУС Дзятлаўскага райвыканкама
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga