У Рэспубліцы Беларусь праходзіць важная дзяржаўная кампанія – перапіс насельніцтва.

Радуе, што большасць беларусаў праяўляюць актыўную жыццёвую пазіцыю.

Дзякуючы гэтай кампаніі адбываецца не толькі збор даных, але і іх абагульненне, ацэнка, аналіз. Колькасць, размяшчэнне насельніцтва, заўважу, – гэта найважнейшыя статыстычныя паказчыкі. Без іх цяжка, а то і зусім немагчыма развіваць стратэгію будучага жыцця. Гэтыя паказчыкі вельмі важныя для далейшага планавага развіцця эканомікі, культуры, павышэння нашага дабрабыту.

Дзякуючы перапісу мы атрымліваем важныя звесткі аб этнічнай прыналежнасці грамадзян, іх шлюбным стане. Гэтыя даныя неабходныя для фарміравання бюджэту, тэарэтычна, а затым і практычна спрыяюць памяншэнню беспрацоўя, умацаванню абараназдольнасці краіны, неабходныя для выдзялення сродкаў на пенсійнае забеспячэнне, ахову здароўя, адукацыю, будаўніцтва дарог і жылля. Нам абавязкова неабходна ведаць колькасць у Рэспубліцы Беларусь мужчын і жанчын, іх узрост, колькасць гарадскога і сельскага насельніцтва, людзей, якія працуюць, навучэнцаў.

Значэнне перапісу для сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны цяжка пераацаніць. Даныя перапісу неабходныя пры планаванні рынкаў працы і жылля, транспартнай, моўнай і рэлігійнай палітыках, электраэнергетыцы, дапамогуць прыцягнуць у рэгіёны новыя інвестыцыі.

Вынікі перапісу, вядома ж, стануць надзейнай асновай для планавання развіцця сістэмы дашкольнай, сярэдняй і вышэйшай адукацыі. На іх аснове можна будзе вызначыць патрэбы рэгіёну ў выхавальніках, настаўніках, вучэбных памяшканнях, дзіцячых садках і школах.

Упэўнены, усё станоўчае, што мы атрымаем ад перапісу, значна перавысіць выдаткі на яго правядзенне.

Канстанцін КАРНЯЛЮК

administrator

Recent Posts

Мир и безопасность прочно ассоциируются у белорусов с главой государства — политологи о результатах социсследования

87,6% белорусов заявили о доверии Президенту Беларуси. При этом наибольшие оценки получили направления его деятельности,…

1 час ago

Мерапрыемствы да  Дня народнага адзінства прайшлі сёння ў школах раёна

У Новаяльнянскай сярэдняй школе імя А. А. Шаўчук адбылася ўрачыстая цырымонія ў школьным музеі “Дзеці…

1 час ago

Да святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню народнага адзінства, далучыліся сельскія выканаўчыя камітэты

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае #РАЗАМ #17Верасня #МЫедины #адзiннарод

1 час ago

17 верасня – Дзень народнага адзінства. Час – за нас!

Ужо шосты раз дзятлаўчане разам, як адна вялікая дружная сям’я, адзначылі самае маладое дзяржаўнае свята…

2 часа ago

Помнім тых, хто падарыў нам адзінства і незалежнасць

Урачысты мітынг, прымеркаваны да Дня народнага адзінства, прайшоў у Дзятлаве. Каля абеліска Славы сабраліся прадстаўнікі…

2 часа ago

У дзіцячых садах раёна прайшлі мерапрыемствы,  прысвечаныя Дню народнага адзінства

У Казлоўшчынскім дзіцячым садзе дзеці чыталі вершы пра Беларусь, спявалі песні, вадзілі карагоды. У групах…

3 часа ago