Cвой 50-гадовы юбілей 16 кастрычніка адзначыла загадчыца малочнатаварнай фермы КСУП “Вензавец” Алена Гузоўская.

Акрамя родных, калег і сяброў з юбілеем заслужаную работніцу павіншаваў старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак. З найлепшымі пажаданнямі здароўя, бадзёрасці і аптымізму ён уручыў гаспадыні малочнай вытворчасці Падзячны ліст за бездакорную працу і адданасць справе, а таксама грашовы падарунак.

Прыемная сустрэча з нагоды святкавання юбілейнай даты адбылася ў аграгарадку Вензавец, дзе жыве юбілярка.

Ад імя адміністрацыі і работнікаў гаспадаркі павіншавалі калегу кіраўнік па вытворчасці КСУП “Вензавец” Ігар Гульнік, старшыня прафсаюзнага камітэта гаспадаркі Ірына Бушчык, інжынер па ахове працы Валянціна Макарэвіч, галоўны заатэхнік гаспадаркі Анастасія Паўловіч.

Яны пажадалі жанчыне моцнага здароўя, поспехаў у працы, сямейнага шчасця і дабрабыту, выказалі словы падзякі за добрасумленную працу, адказнае стаўленне да справы.

Агульны працоўны стаж Алены Уладзіміраўны складае больш за 30 гадоў, і ўсе яны звязаны з сельскай гаспадаркай. Працоўная біяграфія жанчыны пачала пісацца з 1997 года з пасады аператара малочнага даення СВК “Сачыўляны”.

Загадчыцай малочнатаварнай фермы ў КСУП “Вензавец” Алена Гузоўская працуе першы год.

За гады жыцця жанчына паспела стаць не толькі адказнай працаўніцай сельскагаспадарчай сферы, яна – шматдзетная матуля, якая выхавала шасцярых дзяцей. У 2005 годзе Алена Гузоўская

адзначана ордэнам Маці. Старэйшаму сыну ўжо споўнілася 28 гадоў, малодшая дачка сёлета заканчвае адзінаццаты клас. Жыццёвы шлях жанчыны – гэта прыклад бязмежнай адданасці сям’і, абранай справе і рабоце.

На працягу ўсёй сваёй працы яна імкнулася набыць бясконцую мудрасць, прынцыповасць і прафесіяналізм, Алена Уладзіміраўна шчыра лічыць, што ад старанняў кожнага работніка залежыць яго ўласны дабрабыт і дабрабыт гаспадаркі ў цэлым.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

administrator

Recent Posts

Мир и безопасность прочно ассоциируются у белорусов с главой государства — политологи о результатах социсследования

87,6% белорусов заявили о доверии Президенту Беларуси. При этом наибольшие оценки получили направления его деятельности,…

2 часа ago

Мерапрыемствы да  Дня народнага адзінства прайшлі сёння ў школах раёна

У Новаяльнянскай сярэдняй школе імя А. А. Шаўчук адбылася ўрачыстая цырымонія ў школьным музеі “Дзеці…

2 часа ago

Да святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню народнага адзінства, далучыліся сельскія выканаўчыя камітэты

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае #РАЗАМ #17Верасня #МЫедины #адзiннарод

3 часа ago

17 верасня – Дзень народнага адзінства. Час – за нас!

Ужо шосты раз дзятлаўчане разам, як адна вялікая дружная сям’я, адзначылі самае маладое дзяржаўнае свята…

3 часа ago

Помнім тых, хто падарыў нам адзінства і незалежнасць

Урачысты мітынг, прымеркаваны да Дня народнага адзінства, прайшоў у Дзятлаве. Каля абеліска Славы сабраліся прадстаўнікі…

3 часа ago

У дзіцячых садах раёна прайшлі мерапрыемствы,  прысвечаныя Дню народнага адзінства

У Казлоўшчынскім дзіцячым садзе дзеці чыталі вершы пра Беларусь, спявалі песні, вадзілі карагоды. У групах…

4 часа ago