Кінастужка “На другім беразе”. Чым прывабіла?

У Беларусі прадаўжаецца дэманстрацыя гістарычнай драмы “На другім беразе”, паказ якой стартаваў да Дня народнага адзінства.

Дзятлаўчане таксама актыўна ўключыліся ў прагляд і дзеляцца сваімі ўражаннямі ад убачанага.

Наталля Лях, кінамеханік аддзела па кінавідэаабслугоўванні насельніцтва раённага цэнтра культуры і народнай творчасці:

– Ужо 40 гадоў працую ў сістэме кінавідэаабслугоўвання раёна і з упэўненасцю магу сказаць, што гістарычная драма “На другім беразе” – гэта якаснае кіно. Мне спадабаліся атмасфера і сюжэт гэтай стужкі, якія абапіраюцца на гістарычныя факты з мінулага нашай краіны. Радуе і тое, што карціна сучасная, актуальная і знята ў лепшых традыцыях беларускага кінематографа. Наогул, яе сюжэт цікавы, кранальны, ёсць шмат момантаў, якія кранаюць душу, пранікаюць у самае сэрца. Нашы гледачы пакідаюць кіназалу задаволенымі і ўражанымі, за ўвесь час мы не пачулі ніводнага адмоўнага водгуку, некаторыя нават прыходзяць паўторна, цэлымі сем’ямі. Радуе, што кінастужка “На другім беразе” цікавая для людзей розных узростаў. Асабліва часта з намі сваім меркаваннем дзеляцца гледачы старэйшага пакалення. Напрыклад, мне запомніліся словы старэнькай бабулі: “Глядзіце, дзеткі, і беражыце сваю Радзіму!”.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Выязная калегія ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама праходзіць на Дзятлаўшчыне

У другой палове дня ў райвыканкаме практычную частку мерапрыемства змяніла пасяджэнне выязной калегіі ўпраўлення культуры…

4 часа ago

Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў…

5 часов ago

Работы на фінішнай прамой

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведаў…

5 часов ago

«От нас кое-что зависит». Лукашенко высказался о роли Беларуси в структуре европейской безопасности

Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью французскому журналу Le Point 17 ноября высказался о роли…

6 часов ago

В Беларуси установлен перечень заготовителей и объемы закупок сельхозпродукции для госнужд на 2027 год

Перечень заготовителей и объемы поставок (закупок) сельскохозяйственной продукции и сырья для республиканских государственных нужд на…

6 часов ago

Спрашивали? Отвечаем…

Вопрос: Будет ли иметь право на дополнительную профессиональную пенсию в системе профессионального пенсионного страхования (далее…

6 часов ago