Ведае ўчастковы. Беражонага Бог беражэ

Пытанне: як не стаць ахвярай злачынства ў грамадскіх месцах?

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі АУС райвыканкама Андрэй Вінцукевіч:

– Практыка паказвае, што менавіта ў людных месцах грамадзяне даволі часта становяцца ахвярамі злачынстваў. Быць уважлівымі варта на адпачынку, вакзалах, у цягніках, магазінах, пры наведванні аб’ектаў грамадскага харчавання, на ажыўленых вуліцах.

Сярод злачынстваў у грамадскіх месцах пераважаюць крадзяжы, у асноўным грошай і мабільных тэлефонаў. Зламыснікаў таксама прыцягваюць веласіпеды, каляскі, самакаты, пакінутыя без нагляду паблізу дамоў, на лесвічных пляцоўках і ў месцах агульнага карыстання.

Правакацыйныя паводзіны ахвяраў падобных правапарушэнняў заключаюцца ў тым, што сваімі дзеяннямі яны ствараюць рызыкоўную сітуацыю, “палягчаючы” ўчыненне злачынства.

Каб пазбегнуць гэтага, неабходна прытрымлівацца элементарных мераў па захаванасці рэчаў, не ствараць для злачынцы магчымасці завалодаць чужой маёмасцю.

Сярод асноўных рэкамендацый:

– не пакідайце без нагляду дакументы, грошы, мабільныя тэлефоны і іншыя каштоўнасці;

– не вешайце сумкі і барсеткі на спінку крэсла ў кафэ;

– не пакідайце ў пад’ездах ці каля дома веласіпеды і каляскі;

– машыну лепш стаўце ў гаражы ці на платнай аўтастаянцы, дзе ёсць відэаназіранне, не пакідайце ў ёй дарагую маёмасць;

– асцерагацца варта і грамадзян, якія прапануюць абмяняць замежную валюту, разам ужыць спіртныя напоі, і тых, хто звярнуўся з просьбай скарыстацца мабільным тэлефонам.

Калі вы ўсё ж такі сталі ахвярай злачынства, то паспрабуйце дэталёва ўзгадаць прыкметы зламыснікаў, напрамак, куды яны ўцяклі, і неадкладна тэлефануйце ў міліцыю на нумар 102.

Ірына СТЫРНІК

Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

24 часа ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

1 день ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

1 день ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

1 день ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

1 день ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

2 дня ago