У касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве прайшла Урачыстасць Вербнай нядзелі – асвячэнне галінак вярбы.

Пальмавая нядзеля, або Вербніца, – гэта свята ў гонар уваходу Езуса Хрыста са сваімі вучнямі ў Іерусалім на вясновае свята Пасхі.

У Беларусі замест пальмавых галінак, вернікі прыносяць у храм вярбу. Галінка вярбы сімвалізуе сабой перамогу жыцця над смерцю. Асвячоную галінку прынята захоўваць у доме ўвесь наступны год. Апошнюю нядзелю Вялікага Посту называюць таксама Нядзеляй Пакуты Пана. Яна распачынае вялікі тыдзень, які заканчваецца ў Вялікдзень.

Вольга ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#Дятловщина #нашелучшее #нашалепшае

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Водные игры небезопасны
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

10 июля, 2026
Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

Похожие публикации