З касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве з песнямі і малітвай выйшла пілігрымка на ўрачыстасці ў Тракелі.
Урачыстасці ў дыяцэзіяльным санктурыі Маці Божай Тракельскай сёлета пройдуць 11 і 12 чэрвеня пад дэвізам “Марыя – маці надзеі”.
Шлях паломнікаў да месца прызначэння будзе доўжыцца чатыры дні, пройдзе праз Навагрудак і Іўе. У доўгую дарогу традыцыйна адправіліся як дарослыя, так і школьнікі.











Ксёндз-пробашч Андрэй Лішко благаславіў прыхаджан і заклікаў прайсці гэты шлях з малітвай і добрым настроем, не забываючы пра асабістую інтэнцыю.

Удзельніцы пілігрымкі падзяліліся сваім настроем і чаканнямі.

Паліна Лях:
– Іду ў пілігрымку ўжо другі раз. Ад мінулага паходу атрымала вельмі шмат уражанняў, новых знаёмстваў, незабыўных эмоцый. Летась мы ішлі тры дні з Навагрудка, сёлета выходзім з роднага горада Дзятлава. Сёння пераадолеем самы доўгі адрэзак шляху – больш за 30 кіламетраў. Настрой цудоўны, думаю, мы справімся.
Эрыка Дзям’янчык:
– Для мяне гэта першы вопыт пілігрымкі. Ёсць невялікі страх, але з малітвай і сябрамі побач усё пераадолеецца. Веру, што ўсё будзе выдатна і спадабаецца.








Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае